Розум і пачуцці (фільм, 1995)
фільм, 1995 / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Ро́зум і пачу́цці» (англ.: Sense and Sensibility) — гістарычны драматычны фільм 1995 года рэжысёра Энга Лі, заснаваны на аднайменным рамане Джэйн Осцін 1811 года. Адаптацыяй кнігі займалася Эма Томпсан, яна ж сыграла адну з галоўных роляў у фільме. Іншыя галоўныя ролі выканалі Алан Рыкман, Кейт Уінслет і Х’ю Грант[3].
Розум і пачуцці | |
---|---|
англ.: Sense and Sensibility | |
Жанр | драматычны фільм, рамантычны фільм, кінакамедыя і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Columbia Pictures |
Працягласць | 136 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 1995 і 7 сакавіка 1996[2] |
IMDb | ID 0114388 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У цэнтры сюжэта жыццё дзвюх сясцёр — рамантычнай, але разумнай Элінар і страснай, ранімай Марыяны. Іх радаснае, бесклапотнае жыццё азмрочваецца смерцю бацькі і стратай маёмасці. Застаўшыся беспасажніцамі, сёстры не могуць наладзіць асабістае жыццё, не ўчыніўшы шкоды сям’і. У пэўны момант кожнай з іх трэба зрабіць выбар: розум або пачуцці…
Прадзюсар Ліндсэй Доран[en], даўняя паклонніца рамана Осцін, доўгі час шукала сцэнарыста, які б зрабіў якасную адаптацыю кнігі. У выніку, яна спыніла свой выбар на Эме Томпсан. На працягу пяці год Томпсан пісала і ўносіла шматлікія выпраўленні ў сцэнарый адаптацыі, улучаючы час сярод працы над іншымі фільмамі. Сцэнарый Томпсан перабольшваў багацце сям’і Дэшвуд, каб зрабіць пазнейшыя сцэны іх беднасці больш відавочнымі для сучаснай публікі. Таксама былі зменены некаторыя рысы галоўных герояў, каб зрабіць іх больш прывабнымі для сучасных гледачоў. Розніца ў характарах Элінар і Марыяны была дадаткова падкрэслена праз дададзеныя ў адаптацыю вобразы і сцэны, якія адсутнічалі ў кнізе. Студыі выказвалі занепакоеннасць, што галоўным сцэнарыстам кінастужкі будзе дэбютантка. Тым не менш «Columbia Pictures» пагадзілася ўзяць на сябе дэстрыбуцыю фільма. Хаця першапачаткова меркавалася, што ролю Элінар выканае іншая актрыса, Томпсан пераканалі ўзяць гэтую ролю на сябе. Энг Лі быў выбраны рэжысёрам як за яго працу над фільмам 1993 года «Вясельны банкет[en]», так і таму, што Доран лічыла, што ён дапаможа фільму прывабіць увагу больш шырокай аўдыторыі. Бюджэт выдзелены на вытворчасць фільма склаў 16 мільёнаў долараў.
Прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 1995 года ў ЗША[4]. Фільм атрымаў практычна ўсеагульнае прызнанне крытыкаў і дасягнуў камерцыйнага поспеху, сабраўшы ў пракаце 135 мільёнаў долараў. Карціна ўдастоілася шматлікіх узнагарод, сярод якіх 3 прэміі «BAFTA», 2 «Залатыя глобусы» і 1 «Оскар»[5] .