![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Imelda_Staunton%252C_October_2019.jpg/640px-Imelda_Staunton%252C_October_2019.jpg&w=640&q=50)
Імельда Стонтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Імельда Мэры Філамена Бернадэт Стонтан (англ.: Imelda Mary Philomena Bernadette Staunton, нар. 9 студзеня 1956, Лондан) — англійская актрыса і спявачка. Афіцэр (2006) і камандор (2016) ордэна Брытанскай імперыі.
Хуткія факты Імельда Стонтан, Дата нараджэння ...
Закрыць
Уладальніца чатырох брытанскіх тэатральных узнагарод Лоўрэнса Аліўе (3 узнагароды ў катэгорыі «Найлепшая жаночая роля ў мюзікле» і адна ў катэгорыі «Найлепшая актрыса другога плана ў п’есе») і кінапрэмій «BAFTA», Амерыканскай Гільдыі кінаакцёраў і Кубка Вольпі за найлепшае выкананне галоўнай жаночай ролі. Намінантка на прэмію Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар» у катэгорыі «Найлепшая актрыса».