From Wikipedia, the free encyclopedia
Роберт Джэймс Лі «Боб» Хоўк (англ.: Robert James Lee "Bob" Hawke; 9 снежня 1929, Бордэртаўн — 16 мая 2019) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 23-і прэм'ер-міністр Аўстраліі (1983—1991).
Роберт Хоўк | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
англ.: Robert Hawke | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Малкалм Фрэйзер | ||||||
Пераемнік | Пол Кітынг | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Gordon Bryant[d] | ||||||
Пераемнік | Phil Cleary[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пол Кітынг | ||||||
Пераемнік | John Kerin[d] | ||||||
Нараджэнне |
9 снежня 1929[1][2][…] |
||||||
Смерць |
16 мая 2019[3][4] (89 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Clem Hawke[d] | ||||||
Жонка | Blanche d'Alpuget[d][6] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стаўшы прэм’ер-міністрам Хоўк абвясціў, што дэфіцыт бюджэту, створаны ўрадам Фрэйзера, прывёў да таго, што некаторыя з перадвыбарных абяцанняў лейбарыстаў прыйдзецца адкласці. Ён таксама скараціў колькасць міністраў да 13.
На пасаду Міністра фінансаў быў прызначаны Пол Кітынг, з якім працаваў Хоўк. Гэты тандэм уяўляў сабой сумесь супярэчнасцяў: Хоўк захапляўся цыгарамі, коннымі скачкамі і іншымі відамі спорту, Кітынг любіў архітэктуру, сімфоніі і антыкварыят; Хоўк спрабаваў вырашаць пытанні мірным шляхам, Кітынгу падабаліся агрэсіўныя дэбаты; Хоўк быў пратэстантам, Кітынг — каталіком. Але яны ўтварылі вельмі эфектыўны дуэт у дзяржаўнай палітыцы.
Сярод рэформаў, праведзеных урадам Хоўка, адмена тарыфнай сістэмы для прыватызаваных дзяржаўных галін прамысловага сектара, спыненне субсідавання стратных галін прамысловасці, продаж Банка Садружнасці.
Боб Хоўк прывёў лейбарыстаў да параўнальна лёгкіх перамог на выбарах 1984 і 1987 гадоў. Разам з тым, ніводны з лейбарысцкіх прэм’ер-міністраў не падвяргаўся такой крытыкі з боку аднапартыйцаў, як Роберт Хоўк. Гэта адбывалася, у асноўным, з-за адрозненняў у яго поглядах і партыйнай ідэалогіі адносна некаторых пытанняў, у тым ліку эканамічных.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.