Ратайчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рата́йчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ратайчыцы.
Ратайчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Камянецкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ратайчыцы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 998 |
|
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мікалаеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Агародніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Багачы, Бялёва, Горы, Палінаўка, Робенка і Сарава), з Відамлянскага сельсавета — 3 населеныя пункты (вёскі Алешкавічы, Браневічы і Дзямянчыцы)[2]. 17 лістапада 1959 года ў склад Дзмітровіцкага сельсавета перададзены вёскі Бялёва, Сарава і Старышова[3]. 14 красавіка 1964 года ў склад новаўтворанага Камянецкага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Бабічы, Багачы, Горы, Жылічы, Завадзькавічы, Зянькі, Ліпна, Мікалаева, Палінаўка, Робенка і Сюлкі)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[5]. 18 кастрычніка 1982 года да сельсавета далучана частка тэрыторыі скасаванага Малазводскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Баршчэва, Даўбнёва, Кусцічы, Мінкавічы, Мураўчыцы і Хацінава)[6]. 16 сакавіка 1987 года ў склад Войскага сельсавета перададзены вёскі Бучамль I, Бучамль II, Бучамль III, Зарачаны, Свішчова, і Шастакова[7]. 7 верасня 2006 года ў склад Відамлянскага сельсавета перададзены вёскі Алешкавічы, Браневічы, Дзямянчыцы і Млыны[8]. 16 верасня 2008 года ў склад сельсавета з Войскага сельсавета перададзены вёскі Зарачаны і Шастакова[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1276 чалавек[10], з іх 79,7 % — беларусы, 12,8 % — украінцы, 5,9 % — рускія, 0,9 % — палякі[11]; паводле перапісу 2019 года — 998 чалавек[12].