From Wikipedia, the free encyclopedia
Рассе́янне мікрачасці́ц — фізічны працэс, пры якім узаемадзеянне часціц (атамаў, малекул, нуклонаў, атамных ядраў і іншых) вядзе да змены іх імпульсу.
Пры рассеянні мікрачасціц з невялікай энергіяй выяўляюцца іх хвалевыя ўласцівасці, і працэс нагадвае рассеянне святла, пры рассеянні мікрачасціц з высокай энергіяй — карпускулярныя ўласцівасці.
Рассеянне бывае пругкае і няпругкае (разам са зменай імпульсу часціц змяняюцца іх унутраныя станы ці ўтвараюцца новыя часціцы).
Важнейшая колькасная характарыстыка рассеяння мікрачасціц — эфектыўнае сячэнне, вымярэнне якога дае магчымасць даследаваць унутраную структуру часціц і вывучаць законы іх узаемадзеяння (гл. формула Рэзерфарда).
Класічная тэорыя рассеяння мікрачасціц грунтуецца на законах класічнай механікі. У квантавамеханічнай тэорыі рассеянне мікрачасціц апісваецца матрыцай рассеяння, праз элементы якой выражаюцца вымераныя фізічныя велічыні (сячэнне рассеяння, палярызацыя часціц і іншае). Рассеянне мікрачасціц пры высокіх энергіях апісваецца метадамі квантавай тэорыі поля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.