Рапа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рапа́ — насычаны саляны раствор прыродных і штучных вадаёмаў, падземных пустот і пор донных адкладаў саляных азёр.
Па хімічнаму складу рапа падзяляецца на карбанатную, сульфатную і хларыдную. Канцэнтрацыя солей у рапе можа дасягаць 300—370 г/л і вагацца ў залежнасці ад гідраметэаралагічных умоў. Рапа падземных крыніц можа мець павышаную канцэнтрацыю брому, ёду, бору і літыю і інш.