камп'ютарная графіка From Wikipedia, the free encyclopedia
Раздзяляльнасць, таксама ўжываюць разрознасць (разрозненне) і іншыя варыянты — велічыня, якая вызначае колькасць кропак (элементаў растравай выявы) на адзінку плошчы (ці адзінку даўжыні). Тэрмін звычайна ўжываецца да выяў у лічбавай форме, аднак яго можна ужываць, напрыклад, для апісання ўзроўню грануляцыі фотастужкі, фотапаперы ці іншага фізічнага носьбіта. Больш высокая раздзяляльнасць (больш элементаў) тыпова забяспечвае больш дакладнае адлюстраванне арыгінала. Іншай важнай характарыстыкай выявы з’яўляецца разраднасць колеравай палітры.
Як правіла, раздзяляльнасць у розных напрамках аднолькавая, што дае піксель квадратнай формы. Але гэта не абавязкова — напрыклад, гарызантальная раздзяляльнасць можа адрознівацца ад вертыкальнага, у выніку чаго элемент выявы (піксель) будзе не квадратным, а прамавугольным.
Памеры растравых выяў вызначаюць у колькасці пікселяў па гарызанталі і вертыкалі, напрыклад: 1600×1200. У дадзеным выпадку гэта азначае, што шырыня выявы складае 1600, а вышыня — 1200 кропак (такая выява складаецца з 1 920 000 кропак, прыкладна 2 мегапікселя). Колькасць кропак па гарызанталі і вертыкалі можа быць рознай для розных выяў. Выявы, як правіла, захоўваюцца ў выглядзе, максімальна прыдатным для адлюстравання экранамі манітораў — яны захоўваюць колер пікселяў у выглядзе патрабаванай яркасці свячэння выпраменьваючых элементаў экрана (RGB), і разлічаны на тое, што пікселі выявы будуць адлюстроўвацца пікселямі экрана адзін да аднаго. Гэта забяспечвае прастату вываду выявы на экран.
Пры вывадзе выявы на паверхню экрана ці паперы яна займае прамавугольнік пэўнага памеру. Для аптымальнага размяшчэння выявы на экране патрэбна ўзгадніць колькасць кропак у выяве, прапорцыі бакоў выявы з адпаведнымі параметрамі прылады адлюстравання. Калі пікселі выявы выводзяцца пікселямі прылады адзін да аднаго, памер будзе вызначацца толькі раздзяляльнасцю прылады вываду. Адпаведна, чым вышэй раздзяляльнасць экрана, тым больш кропак адлюстроўваецца на той жа плошчы і тым менш зярністай і больш якаснай будзе выява. Пры большай колькасці кропак, размешчаных на маленькай плошчы, вока не заўважае мазаічнасці малюнка. Слушна і адваротнае: малая раздзяляльнасць дазволіць воку заўважыць растр выявы («прыступкі»). Высокая раздзяляльнасць выявы пры малым памеры плоскасці прылады адлюстравання не дазволіць вывесці на яго ўсю выяву, альбо падчас вываду выява будзе «падганяцца», калі на кожны піксель прылады адлюстравання прыходзіцца некалькі пікселяў выявы, выніковы колер пікселя ўсярэдніваецца. Пры неабходнасці буйна адлюстраваць выяву невялікага памеру на выяве з вялікай раздзяляльнасцю даводзіцца вылічаць колеры прамежкавых пікселяў. Змяненне фактычнай колькасці пікселяў выявы завецца перадыскрэтызацыя (resampling), і для яе існуе цэлы шэраг алгарытмаў рознай складанасці.
Падчас вываду на паперу такія выявы перапрацоўваюцца пад фізічныя здольнасці прынтара: ажыццяўляецца колерааддзяленне, маштабаванне і растрэрызацыя дзеля вываду выявы фарбамі фіксаванага колеру і яркасці, даступнымі прыладзе друку. Прынтару для адлюстравання колераў рознай яркасці і адцення даводзіцца групаваць некалькі кропак меншага памеру даступных колераў, напрыклад адзін шэры піксель такой крынічнай выявы падчас друку падаецца некалькімі дробнымі чорнымі кропкамі на белым фоне паперы. У выпадках, якія не датычацца прафесійнай дадруковай падрыхтоўкі, гэты працэс ажыццяўляецца з мінімальным умяшаннем карыстальніка, у адпаведнасці з наладкамі прынтара і жаданым памерам адбітка. Выявы ў фарматах, якія атрымліваюцца ў выніку дадруковай падрыхтоўкі і разлічаныя на непасрэдны вывад прыладай друку, для паўнавартаснага адлюстравання на экране маюць патрэбу ў адваротным пераўтварэнні.
Большасць фарматаў графічных файлаў дазваляюць захоўваць даныя аб пажаданым маштабе для вываду на друк, гэта значыць аб пажаданай раздзяляльнасці ў dpi (англ.: dots per inch — гэтая велічыня кажа аб нейкай колькасці кропак на адзінку даўжыні, напрыклад 300 dpi азначае 300 пунктаў на адну цалю). Гэта выключна даведкавая велічыня. Як правіла, для атрымання раздрукоўкі фатаграфіі, якая прызначана для разглядання з адлегласці 20-30 сантыметраў, дастаткова раздзяляльнасці 300 dpi. З гэтага можна меркаваць, якога памеру адбітак можна атрымаць з наяўнай выявы ці якога памеру выяву трэба атрымаць, каб потым зрабіць адбітак патрэбнага памеру.
Напрыклад, трэба надрукаваць з раздзяляльнасцю ў 300 dpi выяву на паперы памерам 10×10 см. Пераклаўшы памер у цалі атрымаем 3,9×3,9 цаляў. Зараз, памножым 3,9 на 300 і атрымаем памер фатаграфіі ў пікселях: 1170×1170. Такім чынам, для друку выявы прымальнай якасці памерам 10×10 см памер крынічнай выявы павінен быць не менш 1170×1170 пікселяў.
Для пазначэння раздзяляльнасці розных працэсаў пераўтварэння выяў (сканаванне, друк, растэрызацыя і г. д.) выкарыстоўваюць наступныя тэрміны:
Па гістарычным прычынам велічыні імкнуцца пераводзіць да dpi, хоць з практычнага пункту гледжання ppi больш адназначна характарызуе для спажыўца працэсы друку ці сканавання. Вымярэнне ў lpi шырока ўжываецца ў паліграфіі. Вымярэнне ў spi ужываецца для апісання ўнутраных працэсаў прылад ці алгарытмаў.
Для стварэння рэалістычнай выявы сродкамі камп’ютарнай графікі колер часам з’яўляецца важней (высокай) раздзяляльнасці, бо чалавечае вока ўспрымае выяву з большай колькасцю каляровых адценняў як болей праўдападобную. Выгляд выявы на экране наўпрост залежыць ад абранага відэарэжыму, аснову якога складаюць тры характарыстыкі: акрамя ўласна раздзяляльнасці (колькасці пунктаў па гарызанталі і вертыкалі), адрозніваюцца частата аднаўлення выявы (Гц) і колькасць адлюстравальных колераў (колерарэжым ці разраднасць колеру). Апошні параметр (характарыстыку) часта таксама называюць раздзяляльнасцю колеру, ці частата разроздзяляльнасці (частотнасць ці разраднасць гамы) колеру.
Суб’ектыўна розніца паміж 24- і 32-разрадным колерам незаўважная, таму што ў 32-разрадным уяўленні 8 разрадаў проста не ўжываюцца, палягчаючы адрасацыю пікселяў, але павялічваюць займаную выявай памяць, а 16-разрадны колер заўважна «грубейшы». У прафесійных лічбавых фотакамер, у сканераў (напрыклад, 48 ці 51 біт на піксель) больш высокая разраднасць апынаецца карыснай пры наступнай апрацоўцы фатаграфій: карэктаванні колераў, рэтушаванні і г. д.
Да вектарных выяў, у сілу прынцыпу адлюстравання выявы, паняцце раздзяляльнасці непрыдатнае.
Раздзяляльнасць прылады (inherent resolution) апісвае максімальная раздзяляльнасць выявы, якую можна атрымаць з дапамогай прылады уводу ці вываду.
Для тыповых раздзяляльнасцяў манітораў, індыкатарных панэляў і экранаў прылад (inherent resolution) існуюць сталыя літарныя пазначэнні:
Камп’ютарны стандарт / Назва прылады | Раздзяляльнасць | Суадносіны бакоў экрана | Пікселі, сумарна |
---|---|---|---|
VIC-II multicolor, IBM PCjr 16-color | 160×200 | 0,80 (4:5) | 32 000 |
TMS9918, ZX Spectrum | 256×192 | 1,33 (4:3) | 49 152 |
CGA 4-color (1981), Atari ST 16 color, VIC-II HiRes, Amiga OCS NTSC LowRes | 320×200 | 1,60 (8:5) | 64 000 |
QVGA | 320×240 | 1,33 (4:3) | 76 800 |
Acorn BBC у 40-радковым рэжыме, Amiga OCS PAL LowRes | 320×256 | 1,25 (5:4) | 81 920 |
WQVGA | 400×240 | 1.67 (15:9) | 96 000 |
КГД (кантролер графічнага дысплея) ДВК | 400×288 | 1.39 (25:18) | 115 200 |
Atari ST 4 color, CGA mono, Amiga OCS NTSC HiRes | 640×200 | 3,20 (16:5) | 128 000 |
WQVGA Sony PSP Go | 480×270 | 1,78 (16:9) | 129 600 |
Вектор-06Ц, Электроника БК | 512×256 | 2,00 (2:1) | 131 072 |
466×288 | 1,62 (≈ 8:5) | 134 208 | |
HVGA | 480×320 | 1,50 (15:10) | 153 600 |
Acorn BBC у 80-радковым рэжыме | 640×256 | 2,50 (5:2) | 163 840 |
Amiga OCS PAL HiRes | 640×256 | 2,50 (5:2) | 163 840 |
Кантэйнер AVI (MPEG-4 / MP3), профіль Advanced Simple Profile Level 5 | 640×272 | 2,35 (127:54) (≈ 2,35:1) | 174 080 |
Black & white Macintosh (9") | 512×342 | 1,50 (≈ 8:5) | 175 104 |
Электроника МС 0511 | 640×288 | 2,22 (20:9) | 184 320 |
Macintosh LC (12")/Color Classic | 512×384 | 1,33 (4:3) | 196 608 |
EGA (у 1984) | 640×350 | 1,83 (64:35) | 224 000 |
HGC | 720×348 | 2,07 (60:29) | 250 560 |
MDA (у 1981) | 720×350 | 2,06 (72:35) | 252 000 |
Atari ST mono, Toshiba T3100/T3200, Amiga OCS, NTSC празрадковы | 640×400 | 1,60 (8:5) | 256 000 |
Apple Lisa | 720×360 | 2,00 (2:1) | 259 200 |
VGA (у 1987) і MCGA | 640×480 | 1,33 (4:3) | 307 200 |
Amiga OCS, PAL празрадковы | 640×512 | 1,25 (5:4) | 327 680 |
WGA, WVGA | 800×480 | 1,67 (5:3) | 384 000 |
TouchScreen у netbook’ах Sharp Mebius | 854×466 | 1,83 (11:6) | 397 964 |
FWVGA | 854×480 | 1,78 (≈ 16:9) | 409 920 |
SVGA | 800×600 | 1,33 (4:3) | 480 000 |
Apple Lisa+ | 784×640 | 1,23 (49:40) | 501 760 |
800×640 | 1,25 (5:4) | 512 000 | |
SONY XEL-1 | 960×540 | 1,78 (16:9) | 518 400 |
Dell Latitude 2100 | 1024×576 | 1,78 (16:9) | 589 824 |
Apple iPhone 4 | 960×640 | 1,50 (3:2) | 614 400 |
WSVGA | 1024×600 | 1,71 (128:75) | 614 400 |
1152×648 | 1,78 (16:9) | 746 496 | |
XGA (в 1990) | 1024×768 | 1,33 (4:3) | 786 432 |
1152×720 | 1,60 (8:5) | 829 440 | |
1200×720 | 1,67 (5:3) | 864 000 | |
1152×768 | 1,50 (3:2) | 884 736 | |
WXGA[2] (HD Ready) | 1280×720 | 1,78 (16:9) | 921 600 |
NeXTcube | 1120×832 | 1,35 (35:26) | 931 840 |
wXGA+ | 1280×768 | 1,67 (5:3) | 983 040 |
XGA+ | 1152×864 | 1,33 (4:3) | 995 328 |
WXGA[2] | 1280×800 | 1,60 (8:5) | 1 024 000 |
Sun | 1152×900 | 1,28 (32:25) | 1 036 800 |
WXGA[2] (HD Ready) | 1366×768 | 1,78 (≈ 16:9) | 1 048 576 |
wXGA++ | 1280×854 | 1,50 (≈ 3:2) | 1 093 120 |
SXGA | 1280×960 | 1,33 (4:3) | 1 228 800 |
UWXGA | 1600×768 (750) | 2,08 (25:12) | 1 228 800 |
WSXGA, WXGA+ | 1440×900 | 1,60 (8:5) | 1 296 000 |
SXGA | 1280×1024 | 1,25 (5:4) | 1 310 720 |
1536×864 | 1,78 (16:9) | 1 327 104 | |
1440×960 | 1,50 (3:2) | 1 382 400 | |
wXGA++ | 1600×900 | 1,78 (16:9) | 1 440 000 |
SXGA+ | 1400×1050 | 1,33 (4:3) | 1 470 000 |
AVCHD/«HDV 1080i» (anamorphic widescreen HD) | 1440×1080 | 1,33 (4:3) | 1 555 200 |
WSXGA | 1600×1024 | 1,56 (25:16) | 1 638 400 |
WSXGA+ | 1680×1050 | 1,60 (8:5) | 1 764 000 |
UXGA | 1600×1200 | 1,33 (4:3) | 1 920 000 |
Full HD (1080p) | 1920×1080 | 1,77 (16:9) | 2 073 600 |
2048×1080 | 1,90 (256:135) | 2 211 840 | |
WUXGA | 1920×1200 | 1,60 (8:5) | 2 304 000 |
QWXGA | 2048×1152 | 1,78 (16:9) | 2 359 296 |
1920×1280 | 1,50 (3:2) | 2 457 600 | |
1920×1440 | 1,33 (4:3) | 2 764 800 | |
QXGA | 2048×1536 | 1,33 (4:3) | 3 145 728 |
WQXGA | 2560×1440 | 1,78 (16:9) | 3 686 400 |
WQXGA | 2560×1600 | 1,60 (8:5) | 4 096 000 |
Apple MacBook Pro with Retina | 2880×1800 | 1,60 (8:5) | 5 148 000 |
QSXGA | 2560×2048 | 1,25 (5:4) | 5 242 880 |
WQSXGA | 3200×2048 | 1,56 (25:16) | 6 553 600 |
WQSXGA | 3280×2048 | 1,60 (205:128) ≈ 8:5 | 6 717 440 |
QUXGA | 3200×2400 | 1,33 (4:3) | 7 680 000 |
QuadHD/UHD | 3840×2160 | 1,78 (16:9) | 8 294 400 |
WQUXGA (QSXGA-W) | 3840×2400 | 1,60 (8:5) | 9 216 000 |
HSXGA | 5120×4096 | 1,25 (5:4) | 20 971 520 |
WHSXGA | 6400×4096 | 1,56 (25:16) | 26 214 400 |
HUXGA | 6400×4800 | 1,33 (4:3) | 30 720 000 |
Super Hi-Vision (UHDTV) | 7680×4320 | 1,78 (16:9) | 33 177 600 |
WHUXGA | 7680×4800 | 1,60 (8:5) | 36 864 000 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.