![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Alfa_beta_gamma_neutron_radiation.svg/langbe-640px-Alfa_beta_gamma_neutron_radiation.svg.png&w=640&q=50)
Іанізавальнае выпраменьванне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Іанізавальнае выпраменьванне — патокі электрамагнітных хваляў або элементарных часціц, здольныя пры ўзаемадзеянні з рэчывам ствараць у ім іоны. Да іанізавальнага выпраменьвання адносяцца альфа-, бэта-, гама-прамяні, рэнтгенаўскае выпраменьванне, а таксама іншыя высокаэнергетычныя зараджаныя часціцы накшталт пратонаў і іонаў, атрыманыя ў паскаральніках.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Alfa_beta_gamma_neutron_radiation.svg/320px-Alfa_beta_gamma_neutron_radiation.svg.png)
Зараджаныя часціцы іанізуюць атамы асяроддзя непасрэдна пры сутыненнях з імі; выбітыя электроны пры наяўнасці дастатковай энергіі таксама могуць іанізаваць (другасная іанізацыя). Пры праходжанні нейтральных часціц (напр., нейтронаў, фатонаў) іанізацыя абумоўлена другаснымі зараджанымі часціцамі, якія ўзнікаюць ад узаемадзеяння першасных часціц з асяроддзем. Іанізавальнае выпраменьванне разбуральна Уздзейнічае на рэчыва і жывыя арганізмы; многія хімічныя рэакцыі пад уплывам іанізавальнага выпраменьвання ажыццяўляюцца больш лёгка або працякаюць пры значна меншых цісках і тэмпературах. У выніку дзеяння выпраменьвання можна атрымаць розныя мутацыі мікраарганізмаў і раслін.