From Wikipedia, the free encyclopedia
Радон (лац.: radonum) Rn — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 86. Атамная маса 222,0176. Інертны газ. Вызначае прыродную радыеактыўнасць паветра.
Радон адкрылі ў 1900 годзе Э. Резерфорд (220Rn) і Э. Дорн і А. Дэб'ерн (222Rn). У 1903 годзе Ф. Гізель і Дэб'ерн адткрылі 219Rn[1].
Радон утвараецца ў выніку распаду радыю. Прыродны радон складаецца з сумесі ізатопаў з масавымі лікамі 218—220 і 222. Найбольш устойлівы ізатоп 222Rn з перыядам паўраспаду 3,284 сутак. Уяўляе сабой бясколерны газ без паху. Шчыльнасць 9,73 кг/м³ пры 0 °C. Тэмпература кіпення -61,9 °C. Добра раствараецца ў этаноле, бензоле, гексане. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам з утварэннем дыфтарыда RnF2.
Распаўсюджанасць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элементаў. Больш за ўсё радону ў радыеактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торыем). У атмасферы Зямлі ўтрымліваецца 6·10−20 % па аб'ёме.
Радонавыя ванны ў медыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыеактыўных метак).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.