мінерал From Wikipedia, the free encyclopedia
Радахразі́т, марганцавы шпат[1] — мінерал класа карбанатаў, карбанат марганцу, MnCO3.
Радахразіт | |
---|---|
Формула | MnCO3 |
Прымесь | Fe, Mg, Ca, Zn, Co |
Сінгонія | трыганальная |
Крышталічная рашотка | a = 4,777, c = 15,67 |
Крышталічная рашотка | a = 4,777, c = 15,67 |
Колер | ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны з перламутравым адценнем |
Празрыстасць | паўпразрысты да празрыстага |
Цвёрдасць | 3,5—4,5 |
Спайнасць | дасканалая па {1011} |
Злом | ракавісты, няроўны |
Шчыльнасць | 3,7 г/см³ |
Паказчык пераламлення | nω = 1,81—1,816; nε = 1,596—1,598 |
Мае ў сабе да 61,7[1] % аксіду марганцу, дамешкі жалеза, магнію, кальцыю, цынку, кобальту.
Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Утварае зярністыя, агрэгаты ныркападобнай формы, зямлістыя масы, сфераліты, канкрэцыі, нацёчныя масы, даволі рэдка — ромбаэдрычныя крышталі. Колер ружовы, шаравата-белы, зеленавата-шэры, жаўтавата-шэры, белы. Паўпразрысты, часам да празрыстага. Бляск шкляны з перламутравым адлівам. Цвёрдасць 3,5—4,5[2] па шкале Моаса. Шчыльнасць — 3,7 г/см³. Крохкі. У гарачай салянай кіслаце хутка раствараецца з бурным кіпеннем[2].
Мае асадкавае, гідратэрмальнае, кантактна-метасаматычнае паходжанне. На зямной паверхні даволі хутка пераходзіць у магматыт і піралюзіт[2]. Радовішчы ў Германіі, Румыніі, Расіі (Заходняе Забайкалле), Францыі, ЗША, ПАР, таксама ў Крыме, Высокіх Пірынеях[2].
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнага каменя і ў ювелірнай справе. Уваходзіць у склад марганцавых руд. У Манголіі гэты камень здабываецца ў чыстым ружовым колеры, носіць назву «камень кахання» і ім упрыгожаны Палац шлюбу ва Улан-Батары[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.