![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/eb/Rehoboam._Fragment_of_Wall_Painting_from_Basel_Town_Hall_Council_Chamber%252C_by_Hans_Holbein_the_Younger..jpg/640px-Rehoboam._Fragment_of_Wall_Painting_from_Basel_Town_Hall_Council_Chamber%252C_by_Hans_Holbein_the_Younger..jpg&w=640&q=50)
Раваам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Раваам, у каталіцкай традыцыі Рабаам[5] (іўр.: רְחַבְעָם) — цар іўдзейскі, сын і пераемнік Саламона.
Хуткія факты Раваам, 1-ы Цар Іўдзейскага царства ...
Раваам | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-яўр.: רְחַבְעָם, Рэхав’ам | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Саламон | ||||||
Пераемнік | Авія | ||||||
Нараджэнне |
972 да н.э. |
||||||
Смерць |
914 да н.э. |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | дынастыя Давіда | ||||||
Бацька | Саламон[1] | ||||||
Маці | Наама[d][1] | ||||||
Жонка | Мааха[d][2] і Mahalath[d] | ||||||
Дзеці | Авія[3], Zaham[d], Jeush[d][4] і Shemariah[d][4] | ||||||
Веравызнанне | Іўдаізм | ||||||
![]() |
Закрыць
Паводле Бібліі, узышоў на прастол ва ўзросце 41 года і валадарыў 17 год. Пры ім адбыўся падзел Ізраільска-Іўдзейскага царства на Ізраільскае і Іўдзейскае. За сталіцу меў Іерусалім, галоўны горад Іўдзеі. Нягледзячы на ператварэнне сталіцы і 15 іншых гарадоў у моцныя крэпасці, на пятым годзе свайго валадарства пацярпеў паражэнне ад егіпецкага цара Сусакі. Біблія паказвае яго прадаўжальнікам разбэшчанага вобраза жыцця свайго бацькі Саламона, які меў шмат жонак і наложніц і мноства дзяцей ад іх. Любімай жонкай Раваама была Мааха, дачка ці ўнучка Авесалома. Сваім пераемнікам на стальцы ён прызначыў свайго сына Авію[6].