![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Pyrenees_topographic_map-ru.svg/langbe-640px-Pyrenees_topographic_map-ru.svg.png&w=640&q=50)
Пірэнеі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пірэне́і (фр.: Pyrénées, ісп.: Pirineos, акс.: Pirenèus, катал.: Pirineus, баскск.: Pirinioak) — горная сістэма ў Францыі, Іспаніі і Андоры, паміж Біскайскім залівам і Міжземным морам.
Пірэнэі | |
---|---|
![]() Фізічная карта Пірэнэяў | |
Краіны | |
Даўжыня | 450 км |
Найвышэйшая вяршыня | Анета |
Найвышэйшы пункт | 3404 м |
![]() |
Даўжыня — 450 км, вышыня — да 3404 м (пік Анета). На захадзе развіты вапнякі, карст; у цэнтры — пераважна крышталічныя пароды, альпійскія формы рэльефу, ледавікі (плошча каля 40 км²); на ўсходзе хрыбты паніжаюцца, чаргуючыся з міжгорнымі ўпадзінамі. У ніжніх частках схілаў — зараслі міжземнаморскіх кустарнікаў, да 1800—2100 м пераважаюць лясы, вышэй — кустарнікі і сенажаці. Радовішчы баксітаў, жалезных руд. Важны кліматападзел (на поўнач ад Пірэнеяў — тэрыторыя з умераным кліматам, на поўдзень — з субтрапічным).
Эпанімам Пірэнеяў з’яўляецца Пірэна — гераіня антычнай міфалогіі, якая была разадрана звярамі і пахавана на Пірэнеях[1].