Андора
краіна ў Заходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Андо́ра (катал.: Andorra), Кня́ства Андо́ра (катал.: Principat d'Andorra) — краіна ў Заходняй Еўропе. Мяжуе з Францыяй і Іспаніяй. Адна з самых маленькіх краін Еўропы: плошча — 468 км², насельніцтва — 84 тыс. чалавек (2009). Яе сталіца — Андора-ла-Велья — самая высакагорная сталіца ў Еўропе (1023 м). Афіцыйная мова — каталонская.
| |||||
Дэвіз: «Virtvs Vnita Fortior (Латынь: Адзінства дае сілу)» | |||||
Гімн: «El Gran Carlemany» | |||||
Заснавана | 1278 | ||||
Афіцыйная мова | каталонская[1][2][3] | ||||
Сталіца | Горад Андора-ла-Велья[2][3] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Горад Андора-ла-Велья | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія пад сумесным пратэктаратам Францыі і Урхельскага біскупа | ||||
Сукнязі Кіраўнік урада | Нікаля Сарказі Жаан Энрык Вівес-і-Сісіліа Антані Марці Пеціт | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 178-я ў свеце 468 км² 0,26 (121,4 га)[4] | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2010) • Шчыльнасць | 91 023[5] чал. (194-я) 180 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2009) • На душу насельніцтва |
$4,90 млрд (177-ы) $44 623 | ||||
Валюта | Еўра (€)[6] (прынята ў аднабаковым парадку, не ўваходзіць у Еўразону) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ad | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AND | ||||
Код МАК | AND | ||||
Тэлефонны код | +376 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Княства ўтворана ў 1278. Ролю манарха сумесна выконваюць два ўладары — прэзідэнт Французскай Рэспублікі і біскуп Урхельскі (Каталонія, Іспанія).
Андора — дастаткова багатая краіна, дзякуючы статусу «падатковай гавані» і турызму, у значнай ступені выкліканаму гэтым (каля 10 млн наведвальнікаў штогод). Яна не з’яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, хаця еўра — фактычная валюта гэтай краіны. Андора займае другое месца ў свеце па чаканай працягласці жыцця сваіх грамадзян — 82 гады пры нараджэнні.