Нікаля́ Поль Стэфа́н Сарказі́ дэ Надзь-Бо́ча (фр.: Nicolas Sarkozy, поўнае імя Nicolas Paul Stéphane Sárközy de Nagy-Bócsa; нарадзіўся 28 студзеня 1955, Парыж) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, 23-і прэзідэнт Французскай рэспублікі і 6-ы прэзідэнт Пятай Французскай рэспублікі. Як прэзідэнт, па пасадзе з’яўляўся су-князем Андоры і вялікім магістрам ордэна Ганаровага легіёна. Абраны прэзідэнтам 6 мая 2007 года, уступіў на пасаду 16 мая, змяніўшы на пасадзе главы дзяржавы Жака Шырака.
Хуткія факты Нікаля Сарказі, 23-і прэзідэнт Францыі 6-ы прэзідэнт Пятай рэспублікі ...
Закрыць
Лідар кіруючай партыі «Саюз за народны рух» (фр.: Union pour un mouvement populaire, UMP) (з 2004 да ўступлення ў пасаду). У 1993—1995, 2002—2004 і 2005—2007 гадах займаў міністэрскія пасты ва ўрадзе Францыі. Таксама да ўступлення ў пасаду прэзідэнта рэспублікі з’яўляўся старшынёй генеральнай рады дэпартамента О-дэ-Сен.
У Францыі вядомы пад мянушкай «Сарко» (Sarko), якую выкарыстаюць як яго прыхільнікі, так і апаненты.