рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Піна — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.
Піна | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 40 км |
Басейн | 2 460 км² |
Расход вады | 8,6 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°02′10″ пн. ш. 25°37′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Прыпяць |
• Каардынаты | 52°09′46″ пн. ш. 26°14′33″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Прыпяць → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d] |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 ‰.
Назва Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[1].
Звязана з літоўскім pinti «плесці (кош, плот, касу)», pynė «каса», прускім panto «путы». Далей да індаеўрапейскага *(s)pen- «сплятаць, скручваць»[2].
Назва адносілася да звілістасці рачнога рэчышча.
Недалёка ад утоку Піны ў Прыпяць таксама ўцякаюць рэкі з балцкімі назвамі Ясельда, Лунія (Лань), Цна.
Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», якая па рацэ плавала. Паводле іншай версіі, украінска-паляшуцкая вымова назваў «Пыньск» і «Пына» дазваляе звязаць са словамі тыпу «спыніць» (укр. спинити)[3].
Справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа.
Злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.
Гарады: Пінск (порт).
Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км).
Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з’яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала.
Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах.
У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.