![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0a/%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%259F%25D1%258F%25D1%2582%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png/640px-%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%2591%25D0%25BD_-_%25D0%259F%25D1%258F%25D1%2582%25D1%2580%25D1%258B%25D1%2588%25D0%25BA%25D0%25B0%25D1%259E%25D1%2581%25D0%25BA%25D1%2596_%25D1%2581%25D0%25B5%25D0%25BB%25D1%258C%25D1%2581%25D0%25B0%25D0%25B2%25D0%25B5%25D1%2582.png&w=640&q=50)
Пятрышкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пятры́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пятрышкі.
Пятрышкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Мінскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пятрышкі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 4 227 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2b/%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82.jpg/640px-%D0%9F%D1%8F%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%BA%D1%96._%D0%A1%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%82.jpg)
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Анусінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Анусіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены на станцыю Радашковічы. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. Пасля 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пятрышкі. 19 сакавіка 1974 года сельсавет перайменаваны ў Пятрышкаўскі[1]. 9 жніўня 1979 года да сельсавета далучана частка скасаванага Заслаўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Варашылы, Вязанка, Гуры, Дзічкі, Захарычы, Кіршы, Меткава, Чарняўшчына, Шубнікі)[2]. 28 снежня 2007 года скасавана вёска Хмелеўка[3] (далучана да Заслаўя). 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Ермакі і Кісялі[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 3260 чалавек[5], з іх 90,4 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 2,0 % — украінцы, 0,6 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 4227 чалавек[7].