![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Pyasina.png/640px-Pyasina.png&w=640&q=50)
Пясіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Пясіна (значэнні).
Пя́сіна (руск.: Пясина) — рака ў Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне Краснаярскага края Расіі.
Хуткія факты Пясіна, Характарыстыка ...
Пясіна | |
---|---|
руск. Пясина | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 818 км |
Басейн | 182 000 км² |
Расход вады | 2 600 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Пясіна |
• Вышыня | 28 м |
• Каардынаты | 70°03′20,62″ пн. ш. 88°03′27,77″ у. д.HGЯO |
Вусце | Карскае мора |
• Месцазнаходжанне | Пясінскі заліў |
• Вышыня | 0,0 м |
• Каардынаты | 73°58′37,70″ пн. ш. 86°18′17,80″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Карскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Раён | Таймырскі Далгана-Ненецкі раён |
Код у ДВР | 17020000112116100117923 |
![]() |
|
![]() ![]() |
|
![]() |
Закрыць
Даўжыня ракі 818 км. Плошча вадазбору 182 000 км². Сярэдні расход вады каля вытоку 560 м³/с, у вусці 2600 м³/с[1]. Аб’м гадавога сцёку у вусці 82,059[1] км³/год.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4c/Pyasina.png/640px-Pyasina.png)
Рака бярэ пачатак з возера Пясіна, працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне, праз горы Быранга і ўпадае ў Пясінскі заліў Карскага мора. Пры ўпадзенні ўтварае эстуарый.
Прытокі: Дуды́пта[2], Агапа, Ленва, Пура, Ланкай, Тарэя і інш. У басейне Пясіны звыш за 60 000 азёр агульнай плошчай каля 10 450[1] км². Жыўленне ракі пераважна снегавое.
Рака суднаходная. У басейне Пясіны знаходзяцца азёры Кета (Хіта)[3], Глыбокае[4].