адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Пярша́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Пяршаі.
Пяршайскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 46 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Пяршаі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 685 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1772 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пяршай. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ляшчоўскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. У 1976 годзе ў склад сельсавета з Бабровіцкага сельсавета перададзены вёскі Ляшчатка і Чэхаўшчына[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Пяршаі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Яршэвіцкага сельсавета (17 населеных пунктаў: Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (29 населеных пунктаў) — 1199 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 1685 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.