Пурпурны колер — гэта прамежкавы колер паміж сінім і чырвоным. Ён падобны на фіялетавы, але ў адрозненні ад яго не з'яўляецца спектральным колерам і не мае ўласнай дліны хвалі. Пурпурны колер асацыюецца звычайна з чараўніцтвам, тайнаю, нечым каралеўскім.
Пурпурны колер прыстнічаў у адзенні рымскіх магістратаў. Адзенне з пурпурнага колеру насілі імператары Рымскай і Візантыйскай імперый.
Зараз адзенне з пераважна пурпурным колерам абавязковая для японскага імператара (разам з жоўтым) і біскупаў.
Этымалогія
Слова «пурпурны» прыйшло ў беларускую мову з лацінскай — purpura, а туды яно трапіла праз грэцкую мову — πορφύρα. У грэцкай мове яно пазначала фарбавальнік, які прывозілі з Тыра. Фарбавальнік вырабляўся са слізі слімакоў Bolinus brandaris.
Гісторыя і этнаграфія
З старажытных часоў захавалася паважная ўвага да асоб, якія могуць дазволіць сабе набываць дарагія прадукты — у тым ліку каштоўныя фарбавальнікі: пурпур, лазурыт, пазней — кармін.
Таму, у прыватнасці, пурпур і парфір — старажытныя знакі ўлады, прыкметы царскасці іх уладальніка.
Іншыя гістарычныя і літаратурныя асацыяцыі
- У XIX ст Перкін сінтэзаваў фарбавальнік мавеін (mauve) з каменнавугальнага пёка (coal oil). Ён хутка стаў вельмі папулярны, і стымуляваў развіццё прамысловасці анілінавых фарбавальнікаў спачатку ў Германіі, а затым ва ўсім міры.
- Амерыканскі ваенны медаль Пурпурнае сэрца
- Рок-гурт Deep Purple
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.