Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Тон[1] — адна з трох асноўных характарыстык колеру нараўне з насычанасцю і светлатой. Тон вызначаецца характарам размеркавання выпраменьвання ў спектры бачнага святла, вызначаецца становішчам піка выпраменьвання, а не яго інтэнсіўнасцю і характарам размеркавання выпраменьвання ў іншых абласцях спектру. Менавіта тон вызначае назву колераў, напрыклад «чырвоны», «сіні», «зялёны».
Тон у выяўленчым мастацтве — зыходны прасцейшы элемент характарыстык колеру (разам са святлаценню і насычанасцю) у натуры і мастацкім творы. У творах жывапісу і графікі ствараецца прапарцыянальная прыроднай шкала колераў, багатая адценнямі, у якой выбар святлаценявога тону вызначаецца сістэмай адносін тонаў і стварае выразнасць святлаценю ў цэлым.
Таксама тон — зыходны элемент колеру ў прыродзе і каларыту ў творах мастацтва; якасць кожнага адцення, адпаведна асобнага ўчастка натуры або выявы ў суадносінах да асноўных колераў спектра (напрыклад, лімонна-жоўты, вогненна-чырвоны).
Агульны тон — колеравы строй твора або матыву, асноўнае адценне, якое абагульняе і падпарадкоўвае сабе ўсе колеры карціны і вызначае адзінства каларыту. Фарбы ў танальным жывапісе выбіраюцца з разлікам аб’яднання колераў агульным тонам (напрыклад, серабрыстым, залацістым, цёплым, халодным).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.