Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лазурыт — мінерал групы фельдшпатоідаў, складаны алюмасілікат кальцыю і натрыю — (Na,Ca)8(AlSiO4)6(SO4,S,Cl)2.
З персідскай мовы вядома назва «لاژورد» — лāжвард — сіні камень. У сярэднявечнай Італіі гэты камень называлі Lapis Lazzuli, у Францыі — Pierre d'Azur. Сучасная назва з'явілася ў XVIII стагоддзі і паходзіць ад лац.: lazur — нябесна-блакітны колер.
Сумесь лазурыта з кальцытам называюць ляпіс-лазурак.
Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Масіўныя, суцэльныя агрэгаты, рэдка крышталі (дадэкаэдры). Непразрысты, колер ад блакітнага да цёмна-сіняга і зеленавата-сіняга. Бляск шкляны да тлустага. Цвёрдасць 5,5—6. Шчыльнасць каля 2,4 г/см³.
Утвараецца ў магнезіяльных і вапняковых скарнах. Радовішчы ёсць у Расіі, Афганістане, Чылі і інш.
Каштоўны вырабны камень. Лепшымі лічаць камяні сакавіта сінія або сіне-фіялетавыя, а таксама насычана блакітныя.
Прыродная сіняя фарба (ультрамарын).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.