![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Konza1.jpg/640px-Konza1.jpg&w=640&q=50)
Прэрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прэрыя (фр.: prairie «сенажаць», «лужок») — паўночнаамерыканская форма стэпу, вегетацыйная зона на Сярэднім Захадзе ЗША і Канады. Складае ўсходні край Вялікіх раўнін. Сустракаюцца таксама і невялікімі ізаляванымі арэаламі (напрыклад, Джэксанскія прэрыі ў штаце Місісіпі). Абмежаваная вегетацыя, якая выяўляецца ў рэдкасці дрэў і кустоў, абумоўлена ўнутракантынентальным размяшчэннем і Скалістымі горамі, якія засланяюць прэрыю з захаду ад ападкаў. З гэтай акалічнасцю звязаны засушлівыя кліматычныя ўмовы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/64/Konza1.jpg/640px-Konza1.jpg)