вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Прылу́кі[1] (трансліт.: Pryluki, руск.: Прилуки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Знаменскага сельсавета. Размешчаны ў прыгараднай зоне, за 14 км на поўдзень ад Брэста, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы, на аўтадарозе Брэст — Тамашоўка, на захадзе — рака Заходні Буг (прыток Нарава) і дзяржаўная мяжа з Польшчай.
Вёска
Прылукі
| ||||||||||||||||||||||
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «За мір» (цэнтр — в. Страдзеч).
Выўленыя археолагамі стаянкі эпохі мезаліту (8—5-е тысячагоддзі да н.э.), неаліту (5—3-е тысячагоддзі да н.э.) за 2 км на поўдзень ад вёскі сведчаць пра засяленне тутэйшых мясцін з глыбокай старажытнасці.
Паводле пісьмовых крыніц вёска вядома з XVI стагоддзя як уласнасць казны ў Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе сяло Прылукі — цэнтр войтаўства ў Берасцейскім старостве і павеце Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскае ўладанне. Сяляне мелі 43 валокі, плацілі чынш — з адной валокі 31 грош, павінны былі апрацоўваць гаспадарскую зямлю (з кожнай валокі трэба было адпрацаваць на ёй 2 дні ў тыдзень і 4 дні летам).
18 кастрычніка 1669 года Міхал Вішнявецкі падараваў езуітам участак зямлі ў вёсцы «для распаўсюджвання Божай хвалы і рымска-каталіцкай веры». З 1682 года ўласнасць Хайноўскага, Даніловіча, Кулеша, з 1721 года — крайчага Берасцейскага ваяводства К. Басяцкага. У 1734 годзе 3 валокі зямлі належалі Прэйсу.
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. У 1870 годзе мясцовыя жыхары пабудавалі праваслаўную драўляную царкву са званіцай, прыхаджан было 2 702 чалавек з 6 вёсак. Дзейнічала царкоўна-прыходская школа (24 вучні). У 1876 годзе вёска ў Мяднянскай воласці Брэсцкага павета. У 1886 годзе народнае вучылішча (навучаліся 37 хлопчыкаў), карчма. У 1890 годзе сялянам Прылуцкага сельскагаспадарчага таварыства належалі 1393,5 дзесяціны зямлі.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Мяднянскай гміне Брэст-Літоўскага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР, з 1940 года ў Страдзецкім сельсавеце. Працавала шкіпінарня. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты спалілі 20 двароў, загубілі 21 жыхара; 14 вяскоўцаў загінулі на фронце.
16 ліпеня 1954 года перададзена ў склад Гершонскага сельсавета[2], у склад якога ўваходзіла да 21 снежня 2007 года.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Страдзецкага сельсавета[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.