Пры́екулэ (лат.: Priekule) — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прыекульскага краю. Плошча 5,4 км². Насельніцтва 2167 чал. (2016).
| ||||||||||||||||||||
Прыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзены ва ўладанне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там размешчана школа). Захавалася і Шведская брама, пабудаваная ў 1688 годзе, выява якой прысутнічае на гербе горада. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка Ліепая—Вільня. У час Другой сусветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых ваенных пахаванняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысяч байцоў Чырвонай арміі.
- Лютэранская царква
- Шведская брама
- Палац Корфаў
- Парадныя сходы да ракі
- Парахавая вежа
- Яніс Пэтэрс — латышскі паэт, палітык, дыпламат
- Эрыкс Эшэнвалдс — латышскі кампазітар
- Карліс Кампэ — святар, пісьменнік
- Элмарс Ансан — драматург (правёў дзяцінства ў Прыекулэ)
- Прыекульская царква
- Былы палац баронаў Корфаў
- Былы Чыгуначны вакзал
- Парахавая вежа
- Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia. Праверана 31 ліпеня 2024.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.