фільм Сэма Мендэса 1999 года From Wikipedia, the free encyclopedia
«Прыгажосць па-амерыканску» (англ.: American Beauty) — амерыканскі драматычны фільм 1999 года, пастаўлены рэжысёрам Сэмам Мендэсам па сцэнарыі Алана Бола . Галоўныя ролі выканалі Кевін Спейсі, Анет Бенінг, Тора Бёрч , Уэс Бэнтлі , Міна Сувары .
Прыгажосць па-амерыканску | |
---|---|
англ.: American Beauty | |
Жанр | рамантычная камедыя[d], камедыйная драма[d], драматычны фільм[1][2][…], флэшбэк-фільм[d] і гомаэратызм у кіно[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | DreamWorks[10] |
Працягласць | 121 хв. |
Зборы | 356 296 601 $[11] |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 8 верасня 1999[12], 20 студзеня 2000[13] і 1999 |
IMDb | ID 0169547 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фільм атрымаў станоўчыя водгукі крытыкаў і быў узнагароджаны пяццю прэміямі «Оскар», у тым ліку за найлепшы фільм.
42-гадовы Лестэр Бэрнэм працуе ў рэкламным агенцтве. У нейкі момант ён разумее, што ненавідзіць сваю працу, што яго раздражняе жонка Кэралайн, а дачка-падлетак Джэйн усё больш ад яго аддаляецца. Усведамленне абарачваецца для яго нежаданнем больш насіць маску «шчаслівага» мяшчанства. У той жа час, на адным баскетбольным матчы ён заўважае сяброўку сваёй дачкі, Анджэлу, якая разам з Джэйн выступае ў групе падтрымкі, — і смяротна ўлюбляецца ў яе. Цяпер ён гатовы змяніць усё сваё жыццё, абы толькі спадабацца дзяўчыне сваёй мары.
На 72-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэміі «Оскар» фільм быў адзначаны пяццю статуэткамі: найлепшы фільм, найлепшая рэжысура, найлепшая мужчынская роля, найлепшы арыгінальны сцэнарый , найлепшая аператарская праца .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.