From Wikipedia, the free encyclopedia
«Проста кроў» (англ.: Blood Simple) — амерыканскі крымінальны трылер 1984 года, зняты ў стылі неануар[8]. Сцэнарыстамі, прадзюсарамі, рэжысёрамі і мантажорамі карціны сталі браты Джоэл і Ітан Коэны, для якіх фільм стаў поўнаметражным дэбютам. Акрамя таго, фільм паклаў пачатак кар’ерам у вялікім кіно актрысы Фрэнсіс Макдорманд, аператара Бары Зоненфельда і кампазітара Картэра Бёруэла.
Проста кроў | |
---|---|
англ.: Blood Simple | |
Жанр | крымінальны фільм[d][1][2], неануар[d], фільм нуар[d] і драматычны фільм |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Працягласць | 96 хв. і 98 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 26 сакавіка 1984[6], 26 верасня 1985[7] і 1984 |
IMDb | ID 0086979 |
Маладая жанчына Эбі не задаволена сваім шлюбам з Марці, грубым уладальнікам бара з Тэхаса. Паміж Эбі і бармэнам Рэем успыхвае страсць. Ашуканы муж здагадваецца пра здраду і наймае прыватнага сышчыка, каб высачыць, а затым забіць палюбоўнікаў. Але цынічны і падступны дэтэктыў паступае крыху інакш, што цягне за сабой хвалю дзікіх і крывавых непаразуменняў…
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 6 кінаўзнагародамі і яшчэ 8 намінацыяй[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.