![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Slavic_distribution_origin.png/640px-Slavic_distribution_origin.png&w=640&q=50)
Праславянская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Праславя́нская мова — рэканструяваная, пісьмова незасведчаная прамова (мова-продак) усіх моў славянскае галіны індаеўрапейскае сям'і моў. Прадстаўляе сабою славянскае маўленне ў перыяд V—ІХ стст. н.э. Як і для большасці іншых прамоў, ніякіх пісьмовых помнікаў праславянскай мовы не знойдзена. Сама мова аднаўляецца дзякуючы параўнальна-гістарычным метадам (англ.) (бел. з прыцягненнем вядомых славянскіх і іншых індаеўрапейскіх моў.
Праславянская мова | |
---|---|
![]() | |
Краіны |
на тэрыторыі цяперашніх Польшчы, Украіны і Беларусі, пазней — ва ўсёй Усходняй Еўропе |
Рэгіёны | Усходняя Еўропа |
Афіцыйны статус | — |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
|
Імклівае развіццё мовы звязваецца з пашырэннем арэалу ўжывання мовы. Ужо ў пачатку гэтага перыяду мова пачала распадацца на дыялекты, але агульнае моўнае адзінства і ўзаемазразумеласць сярод носьбітаў мовы захоўвалася да Х ст. або нават пазней. У гэты час у праславянскай мове развіваецца мноства гукавых змен, часта раўнамерных па ўсім арэале мовы. Таму, строга кажучы, праславянская мова не адпавядае традыцыйнаму азначэнню протамовы, як найпазнейшай аднавімай агульнай мовы-продка, унутры якой няма раздзялення на дыялекты. Увесь перыяд гэтага дыялектна падзеленага моўнага адзінства ў праславянскай мове разглядаецца як агульнаславя́нскі.
Эпоху існавання праславянскае мовы ўмоўна дзеляць на тры перыяды: ранні (дыялектныя адрозненні вельмі нязначныя або наогул адсутнічаюць), сярэдні (дыялектныя адрозненні ад невялікіх да ўмераных) і позні (славянскія гаворкі значна адрозніваюцца). Позні перыяд праславянскае мовы часам згадваецца як сярэднеагульнаславянскі[1]. Мова, апісаная ў гэтым артыкуле, у асноўным адпавядае маўленню VII—VIII стст. і таксама не засведчана пісьмова, але да яе ў пэўнай ступені блізкі дыялект грэчаскай Македоніі ІХ ст. (гл. стараславянская мова).