![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Balto_Slavic_countries.svg/langbe-640px-Balto_Slavic_countries.svg.png&w=640&q=50)
Балта-славянскія мовы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́лта-славя́нскія мовы — гіпатэтычная група моў, якая аб'ядноўвае ў сабе балцкую і славянскую галіны індаеўрапейскае моўнай сям'і.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c6/Balto_Slavic_countries.svg/320px-Balto_Slavic_countries.svg.png)
Балцкія і славянскія мовы маюць шэраг лінгвістычных рыс, адсутных у іншых галінах індаеўрапейскай сям'і моў, што дае падставу некаторым мовазнаўцам прапаноўваць гіпотэзы аб колішнім сумесным развіцці будучых балцкіх і славянскіх моў. Пэўная частка сучасных індаеўрапеістаў лічыць балцкія і славянскія мовы часткай адной групы ў складзе індаеўрапейскай сям'і, аднак некаторыя аспекты іх зносін застаюцца нявызначанымі, што падмацоўваецца палітычнымі фактарамі[1][2]. Іншыя лінгвісты выказваюць меркаванні пра падзел гіпатэтычнай балта-славянскай групы на тры галіны: усходнебалцкую, заходнебалцкую і славянскую[3][4].
Існуюць спробы рэканструкцыі прабалта-славянскай мовы, якая, у выпадку пацвярджэння балта-славянскай гіпотэзы, з'яўляецца агульным продкам прабалцкай і праславянскай мовы, і аддзялілася, у сваю чаргу, ад праіндаеўрапейскай мовы. Пры рэканструкцыі прабалта-славянскай мовы ў лінгвістыцы выкарыстоўваюцца метады кампаратывістыкі і, у прыватнасці, асаблівыя гукавыя законы. Паводле гэтых гіпотэз адзін з найбольш інавацыйных дыялектаў прабалта-славянскага дыялектнага кантынуума вылучыўся з яго складу і потым даў пачатак праславянскай мове, ад якой паходзяць усе славянскія мовы.