![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Bloch-SermonOnTheMount.jpg/640px-Bloch-SermonOnTheMount.jpg&w=640&q=50)
Пропаведзь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пропаведзь — прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэлігійнай прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Святога пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/Bloch-SermonOnTheMount.jpg/640px-Bloch-SermonOnTheMount.jpg)
У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэлігійная пропаведзь у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне)[1].
У пратэстантызме пропаведзь — цэнтральны момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць пропаведзь. Сучасныя пропаведзі значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сацыяльна-маральную праблематыку[1].
Пропаведзь — дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш[1].