![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Ecologia.jpg/640px-Ecologia.jpg&w=640&q=50)
Экалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экалогія (ад грэч. οικος — дом, жыллё і …логія) — навука, якая вывучае заканамернасці жыццядзейнасці арганізмаў на ўсіх узроўнях арганізацыі (папуляцыі арганізмаў, відаў, біяцэнозаў, экасістэм) у іх прыродным асяроддзі пражывання з улікам змяненняў, што ўносяцца дзейнасцю чалавека.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e1/Ecologia.jpg/640px-Ecologia.jpg)
Сучаснаму разуменню больш адпавядае азначэнне яе як навукі аб структуры і функцыях жывой прыроды.
Тэрмін прапанаваны ў 1869 нямецкім заолагам Э. Гекелем.