Белуджыстан (правінцыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белуджыста́н (урду, белудж.: بلوچِستان, англ.: Balochistan) — найбуйнейшая правінцыя Пакістана. Займае большую частку гістарычнай вобласці Белуджыстан. Агульная плошча — 347 190 км². Насельніцтва (2011 г.) — 7 914 тыс. чал. Адміністрацыйны цэнтр — Квета.
Белуджыстан | |||||
---|---|---|---|---|---|
بلوچِستان, Balochistan | |||||
|
|||||
Краіна | Пакістан | ||||
Статус | Правінцыя | ||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 30 акруг | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Квета | ||||
Дата ўтварэння | 1 ліпеня 1970 г. | ||||
Губернатар | Syed Zahoor Ahmad Agha[d] | ||||
Афіцыйныя мовы | урду, англійская, белуджская, пушту | ||||
Насельніцтва (2011) | 7 914 000 | ||||
Нацыянальны склад | белуджы, брагуі, пуштуны | ||||
Канфесійны склад | іслам | ||||
Плошча |
347 190 км² (1-е месца) |
||||
Часавы пояс | UTC+5 | ||||
Код ISO 3166-2 | PK-BA | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя Белуджыстан была ўтворана 1 ліпеня 1970 г. Значная частка яе тэрыторыі знаходзіцца на Іранскім нагор'і. На поўначы ў раёне Кветы пераважае горная мясцовасць (да 3487 м). Клімат пераходны ад умеранага (у гарах) да засушлівага субтрапічнага і трапічнага.
Этнічны склад насельніцтва неаднастайны. На поўначы правінцыі ў сельскай мясцовасці пераважаюць пуштуны, белуджы і брагуі. На поўдні — белуджы. Прадстаўнікі этнічных меншасцяў (персы, сіндхі, хазарэйцы, пенджабцы, курды, узбекі, туркмены) жывуць у асноўным у гарадах або ў памежных раёнах. У 2005 г. у правінцыі знаходзілася 769 268 бежанцаў з Афганістана.
Белуджыстан багаты на карысныя выкапні — прыродны газ, вугаль, галіт, медзь, золата, парфір. Іх здабыча з'яўляецца асновай мясцовай эканомікі. Іншыя галіны гаспадаркі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, транспарт і гандаль. Праз Белуджыстан праходзяць важныя транспартныя магістралі ў напрамку Ірана, Сінда і Афганістана. Далейшае развіццё транспартнай галіны звязана з будаўніцтвам глыбакаводнага порта ў Гвадары.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 26 кастрычніка 2017.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.