Посткросінг
From Wikipedia, the free encyclopedia
Посткросінг (англ.: Postcrossing) — анлайн праект, створаны для магчымасці дасылаць і атрымліваць паштоўкі з усяго свету. Дэвізам праекту з'яўляецца фраза «адсылай і атрымлівай паштоўку ад выпадковага чалавека недзе ў свеце!» (англ.: "Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world!")[3] .
Посткросінг | |
---|---|
![]() | |
URL | postcrossing.com |
Камерцыйны | Не |
Тып сайта | Вэб-сэрвіс |
Рэгістрацыя | Так |
Мова(-ы) | Англійская |
Размяшчэнне сервера | Берлін, Германія |
Уладальнік | Паўла Магальяэш |
Аўтар | Паўла Магальяэш |
Пачатак працы | 14 ліпеня 2005[1] |
Слоган | Send a postcard and receive a postcard back from a random person somewhere in the world! |
Рэйтынг Alexa | 20 620[2] |
![]() |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/b/b3/51-2013-12-11-m.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/c0/1173_%28Happy_Postcrossing%21%29.jpg)
Ідэя праекта — абмен паштоўкамі паміж людзьмі па ўсім свеце. Удзел у посткросінгу з'яўляецца абсалютна бясплатным (не ўлічваючы кошту паштоўкі і паштовай маркі). Увогуле, абмен паштоўкай паміж двума ўдзельнікамі адбываецца толькі аднойчы (за выключэннем абмену па-за праектам)[4].
На сакавік 2017 года ў посткросінгу ўдзельнічаюць звыш 670000 чалавек з 206 краін. За 12 гадоў існавання праекта ўсімі ўдзельнікамі было адпраўлена больш 40 мільёнаў паштовак, якія прайшлі амаль 104 мільярды кіламетраў. Найбольшую актыўнасць праяўляюць краіны Заходняй Еўропы — Германія, Нідэрланды і Фінляндыя, а таксама Расія, ЗША, Кітай і Беларусь[5][6].
2 студзеня 2014 года і ў 2017 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне паштовую марку «Удачы ў посткросінгу!».[7]