адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Плі́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Акцябрскі.
Пліскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Смалявіцкі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Акцябрскі |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 5 718 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222221 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года як Пліскі (Велікапліскі) сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пліса. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жажэлкаўскага сельсавета[1]. 12 лістапада 1957 года ў склад Жодзінскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Буда, Высокае Ляда № 1, Градкі, Залатая Горка, Калюжкі, Новыя Градкі, Перамежнае і Сухі Астравок)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Мінскага раёна за выключэннем 5 населеных пунктаў (вёскі Забрадзенне I, Забрадзенне II, Жажэлка, Лютка, Падасіннік), якія перададзены ў склад Барысаўскага раёна[3]. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 28 ліпеня 1966 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Смалявіцкага гарсавета перададзены 3 населеныя пункты (Восава, Калюга і Чорны Лес)[4]. 23 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета перададзена вёска Ліпкі, якая знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Смалявіцкага гарсавета, пасёлак Дарожны перададзены ў склад Жодзінскага сельсавета[5]. 25 снежня 2002 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. 18 чэрвеня 2008 года ў склад сельсавета перададзена вёска Прысынак, якая знаходзілася ў раённым падпарадкаванні[6]. 28 кастрычніка 2013 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Пліса ў вёску Зарэчча[7], 22 красавіка 2020 года — у пасёлак Акцябрскі[8].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5035 чалавек[9], з іх 91,4 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[10]; паводле перапісу 2019 года — 5718 чалавек[11].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.