From Wikipedia, the free encyclopedia
Плацда́рм[1][2] (фр.: place d'armes — «плошча для збору войскаў») — тэрыторыя (ці яе частка) сваёй ці іншай дзяржавы, якая выкарыстоўваецца пры падрыхтоўцы ўварвання на тэрыторыю праціўніка ў якасці базы для канцэнтравання і разгортвання ўзброеных сіл, можа мець стратэгічнае або аператыўнае значэнне.
Таксама плацдармам называюць участак мясцовасці, якім авалодалі наступаючыя войскі пры фарсіраванні воднай перашкоды або які ўтрымліваюць адыходзячыя войскі на яе процілеглым беразе[3]. Абарончая пазіцыя для абароны берагавога плацдарму называецца перадмаставым умацаваннем, або тэт-дэ-пон (фр.: tête de pont — «голова моста»).
Тактычныя плацдармы захопліваюцца звычайна з ходу перадавымі атрадамі, авангардамі ці падраздзяленнямі першага эшалона, а затым пашыраюцца аператыўныя сіламі другіх эшалонаў і рэзерваў, якія ўводзяцца ў бой. Як тактычныя, так і аператыўныя плацдармы могуць захоплівацца сіламі паветранага дэсанта. Наяўнасць буйных плацдармаў забяспечвае канцэнтрацыю на іх магутнай групоўкі войскаў для правядзення наступальных аперацый у спрыяльных умовах без неабходнасці фарсіраваць рэкі[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.