Пе́шкі[1] (трансліт.: Pieški, руск.: Пешки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 24,5 км ад Бярозы, за 29,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.
Вёска
Пешкі
|
Гісторыя
У 1864 годзе вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. дзейнічаў піцейны дом.
З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня 1920 устаноўлена савецкая ўлада.
З 1921 года ў складзе Чарнякаўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1926 года ў Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.
З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 2 пачатку школы. У 1941—1944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14 мірных жыхароў вёскі расстраляны фашыстамі ў красавіку 1944 года ў Бярозе. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 воінаў-землякоў.
16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі (цэнтр перанесены ў в. Боркі). Паводле перапісу 1959 года — вёска і хутар. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», ферма.
Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].
Планіроўка
Планіровачна складаецца з арыентаванай з паўночнага захаду на ўсход вуліцы (у заходняй і цэнтральнай частках забудова двухбаковая), да якой у цэнтры з паўднёвага боку прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе:
- 1897 — 45 двароў, 288 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 80 двароў, 157 жыхароў.
Вядомыя асобы
- Раіса Андрэеўна Баравікова (нар. 1947) — беларуская пісьменніца.
- Міхаіл Мікалаевіч Шыманскі — беларускі журналіст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1985).
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пяшкі́
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.