![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Chalice.jpeg/640px-Chalice.jpeg&w=640&q=50)
Пацір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паці́р (ад стар.-грэч.: ποτήρ, «чаша, кубак») — сасуд для хрысціянскага набажэнства, які ўжываецца пры асвячэнні віна і прыняцці прычасця.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5f/Chalice.jpeg/320px-Chalice.jpeg)
Як правіла, пацір складаецца з чашы, змешчанай у «кошыку», ножкі і асновы (паддона) вялікага дыяметру, часам зробленая з каштоўных матэрыялаў (золата, срэбра), бронзы, каштоўных камянёў. Першыя чашы вырабляліся з дрэва, каля III стагоддзя з'явіліся шкляныя паціры. З IV стагоддзя атрымалі распаўсюджанне залатыя і сярэбраныя паціры.
Часта ножка мае патаўшчэнне ў форме яблыка. Пацір мае два кругі, верхні і ніжні, чым падобны да дыскаса. Упрыгожваецца пацір арнаментам, выявамі святых. Пацір — сімвал чашы, перададзенай Хрыстом на Тайнай вечары сваім вучням: «Піце з яе ўсе, бо гэта Кроў Мая новага запавету, за многіх праліваная дзеля даравання грахоў» (Мф. 26:27-28).
Адзін з пашыраных прадметаў у беларускім дэкаратыўна-прыкладным мастацтве 15-18 стст.