From Wikipedia, the free encyclopedia
Пахава́нне — спосаб хаваць нябожчыка.
З мусцьерскага часу (палеаліт) вядомы пахаванні ў пячорах і іншых жытлах, пазней у вадзе, на дрэвах і інш. Пры пераходзе да бронзавага веку ўзніклі абрады трупаспалення, трупапалажэння, потым муміфікацыі. Часта ў магілу клалі ежу, прылады працы, зброю, упрыгожанні. З усталяваннем маёмасных адносін у некаторых народаў з нябожчыкам клалі забітых жонак, рабоў, жывёлу. Рабілі дальмены, скляпы, будавалі піраміды, маўзалеі, калумбарыі, храмы, пахавальні.
На Беларусі вядомы курганныя і бескурганныя могільнікі. У раннім жалезным веку на поўдні шмат пахаванняў у урнах. З канца X — пачатку XI ст. ўсталявалася хрысціянскае пахаванне ў зямлі ў дашчанай дамавіне, з царкоўным адпяваннем, якое суправаджалася галашэннямі, памінкамі. Для пахаванняў адводзяцца спецыяльныя месцы — могілкі, на магілах ставяць помнікі. Пашыранай з’явай перыяду Вялікай Айчыннай вайны сталі брацкія магілы: пахаванне ў адным доле да некалькіх соцень воінаў, жыхароў, якія загінулі ў баях, ад рук нямецкіх захопнікаў. У наш час хаваюць пераважна ў зямлі або крэміруюць.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.