![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Brandt_J%25C3%25B3zef_Pospolite_ruszenie_u_brodu.jpg/640px-Brandt_J%25C3%25B3zef_Pospolite_ruszenie_u_brodu.jpg&w=640&q=50)
Паспалітае рушэнне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паспалітае рушэнне — мабілізацыя ўсіх ваеннаабавязаных[1] краіны (expeditio generalis) або аднаго ці некалькіх ваяводстваў ці паветаў, апалчэнне, агульны паход у Польшчы і ВКЛ.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/57/Brandt_J%C3%B3zef_Pospolite_ruszenie_u_brodu.jpg/640px-Brandt_J%C3%B3zef_Pospolite_ruszenie_u_brodu.jpg)
Структура, прынцыпы фарміравання і арганізацыі войска ВКЛ да 2-ой пал. 14 — 15 ст. малавядомыя з-за адсутнасці крыніц. Напр. польскі гісторык Г. Лаўмянскі атаясамлівае згаданую Ягайлам у 1387, у прывілеі выдадзеным пасля заключэння Крэўскай уніі, «пагоню» з паспалітым рушэннем, добра вядомым як асноўная форма вайсковай арганізацыі ВКЛ у 16 ст.
Да сяр. 16 ст. паспалітае рушэнне складала аснову ўзброеных сіл ВКЛ, але Лівонская вайна паказала, што яно не ў стане выконваць функцыі абароны дзяржавы. Збор паспалітага рушэння быў працяглым па часе і ўжо не быў сапраўды ўсеагульнай мабілізацыяй усіх ваеннаабавязаных пэўнай мясцовасці, бо вялікая колькасць шляхты ўхілялася ад выезду на вайну. Нізкая дысцыпліна не дазваляла цалкам выкарыстоўваць і слабыя баявыя магчымасці паспалітага рушэння.[2][3]