From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́заф Брант (польск.: Józef Brandt; 11 лютага 1841, Шчабрэшын — 12 чэрвеня 1915, Радам) — польскі жывапісец, баталіст.
Юзаф Брант | |
---|---|
польск.: Józef Stanisław Adam Brandt | |
| |
Дата нараджэння | 11 лютага 1841[1][2][…] ці 1841[3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 чэрвеня 1915[1][2][…] ці 1915[3] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Паходжанне | паляк |
Грамадзянства | |
Бацька | Jan Alfons Brandt[d] |
Дзеці | Крысціна з Брантаў[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | баталіст |
Вучоба | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Навучаўся ў Парыжы (1858—1860) і Мюнхене. У 1875 заснаваў уласную школу жывапісу.
У 1877 ажаніўся з Аленай з Вайцехоўскіх, уладальніцай вёскі Аронска каля Радаму, дзе правёў большую частку жыцця. Цяпер там размяшчаецца знакаміты Цэнтр польскай скульптуры.
Пісаў пераважна на баталістычныя і гістарычныя тэмы, звязаныя з казацкімі, татарскімі бітвамі і шведскімі войнамі XVII стагоддзя.
Творчасць Бранта аказала моцны ўплыў на польскае выяўленчае мастацтва і літаратуру (натхніў Генрыка Сянкевіча на стварэнне трылогіі «Агнём і мячом», «Патоп» і «Пан Валадыеўскі»). Да пераемнікаў творчасці Юзафа Бранта належаў між іншых Уладзіслаў Шэрнер.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.