Парэцкі сельсавет (Пінскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Парэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Табулкі (да чэрвеня 1978 года — вёска Парэчча).
Парэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пінскі раён |
Уключае | 4 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Табулкі |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 972 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чамярынскага сельсавета[1]. 9 сакавіка 1959 года ў склад Масевіцкага сельсавета пералічана вёска Цвярдоўка[2]. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 4 населеныя пункты[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1321 чалавек[4], з іх 96,1 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 972 чалавекі[6].