Парад суверэнітэтаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Парад суверэнітэтаў (1988—1991 гг.) — канфлікт рэспубліканскага і саюзнага заканадаўстваў, звязаны з абвяшчэннем прыярытэту рэспубліканскіх законаў над саюзнымі, следствам чаго стаў распад СССР.
Падчас «параду суверэнітэтаў» на працягу 1990—1991 гадоў усе саюзныя (адной з першых была РСФСР) і многія з аўтаномных рэспублік прынялі Дэкларацыі аб суверэнітэце, у якіх аспрэчылі прыярытэт агульнасаюзных законаў над рэспубліканскімі, што стала пачаткам «вайны законаў». Таксама імі былі прадпрынятыя дзеянні па кантролі над мясцовымі эканомікамі, уключаючы адмову выплачваць падаткі ў саюзны і федэральны расійскі бюджэты. Гэтыя канфлікты пераразалі многія эканамічныя сувязі, што яшчэ больш пагоршыла эканамічнае становішча ў СССР.
Першай тэрыторыяй СССР, якая абвясціла незалежнасць у студзені 1990 года ў адказ на бакінскія падзеі, была Нахічэванская АССР. Да жнівеньскага путчу ДКНС абвясцілі пра незалежнасць дзве саюзныя рэспублікі (Літва і Грузія), пра адмову ўступаць у новы саюз (ССД) і пераход да незалежнасці — яшчэ чатыры: Эстонія, Латвія, Малдова, Арменія. Пры гэтым аўтаномныя рэспублікі Абхазія і Паўднёвая Асеція, якія ўваходзілі ў склад Грузіі, а таксама новаўтвораныя ў Малдове рэспублікі Прыднястроўе і Гагаузія абвясцілі пра непрызнанне іх незалежнасці і пра жаданне застацца ў складзе Саюза.
За выключэннем Казахстана[1], ні ў адной з цэнтральнаазіяцкіх саюзных рэспублік не было арганізаваных рухаў ці партый, якія б ставілі сваёй мэтай дасягненне незалежнасці. Сярод мусульманскіх рэспублік, за выключэннем азербайджанскага Народнага Фронту, рух за незалежнасць існаваў толькі ў адной з аўтаномных рэспублік Паволжа — партыя «Ітыфак» Фаўзіі Байрамавай у Татарстане, якая з 1989 года выступала за незалежнасць Татарстана.
19 жніўня 1991 года падпісанне новага саюзнага дагавора аб стварэнні Саюза Суверэнных Дзяржаў (ССД) як мяккай федэрацыі было сарвана жнівеньскім путчам ДКНС пры спробе адхілення М. С. Гарбачова з пасады прэзідэнта СССР, адразу пасля чаго падчас масавага абвалу СССР незалежнасць абвясцілі амаль усе астатнія саюзныя рэспублікі, а таксама некалькі аўтаномных (у Расіі, Грузіі, Малдове). 6 верасня ўлады СССР прызналі незалежнасць трох прыбалтыйскіх рэспублік.
Хоць 14 лістапада сям’ю саюзнымі рэспублікамі з дванаццаці (РСФСР (Расія), Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан) было прынята рашэнне па заключэнні дагавора аб стварэнне ССД як канфедэрацыі, пасля рэферэндуму аб незалежнасці Украіны, які адбыўся 1 снежня, главамі трох рэспублік-заснавальніц СССР (Беларусі, РСФСР, Украіны) 8 снежня падпісваюцца белавежскія пагадненні пра яго роспуск, 21 снежня гэта зацвярджаецца ўсімі адзінаццаццю рэспублікамі, і замест ССД ствараецца Садружнасць Незалежных Дзяржаў як міжнародная (міждзяржаўная) арганізацыя. Пры гэтым да моманту роспуску СССР 8 снежня з усіх саюзных рэспублік толькі тры не абвясцілі пра незалежнасць (РСФСР, Беларусь і Казахстан; апошні зрабіў гэта праз тыдзень, 16 снежня).
Частка аўтаномных рэспублік, якія абвясцілі незалежнасць, пазней сталі т.зв. непрызнанымі (Нагорны Карабах і Прыднястроўе) або часткова-прызнанымі (Абхазія і Паўднёвая Асеція) дзяржавамі (у той час як Гагаузія, Татарстан і Чачня такі статус не захавалі). Пры гэтым Татарстан быў рэінкарпараваны ў склад Расійскай Федэрацыі мірным шляхам на аснове дагавора 1994 года, а Чачня — у выніку дзвюх войнаў 1994-1996 і 1999-2000 гадоў.
Рэспубліка | Абвяшчэнне суверэнітэту | Абвяшчэнне выхаду з СССР | Прызнанне незалежнасці з боку СССР |
---|---|---|---|
Эстонская ССР з 8 мая 1990: Эстонская Рэспубліка |
16 лістапада 1988 | 20 жніўня 1991 | 6 верасня 1991[2] |
Літоўская ССР з 11 сакавіка 1990: Літоўская Рэспубліка |
18 красавіка 1989 | 11 сакавіка 1990 | 6 верасня 1991[3] |
Латвійская ССР з 4 мая 1990: Латвійская Рэспубліка |
28 ліпеня 1989 | 4 мая 1990 | 6 верасня 1991[4] |
Азербайджанская ССР з 19 лістапада 1990: Азербайджанская Рэспубліка |
23 верасня 1989 | 30 жніўня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Грузінская ССР з 15 лістапада 1990: Грузінская Рэспубліка |
26 мая 1990 | 9 красавіка 1991 | 26 снежня 1991[5] |
РСФСР з 25 снежня 1991: Расійская Федэрацыя |
12 чэрвеня 1990 | — | 26 снежня 1991[5] |
Узбекская ССР з 31 жніўня 1991: Рэспубліка Узбекістан |
20 чэрвеня 1990 | 31 жніўня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Малдаўская ССР з 23 мая 1991: Рэспубліка Малдова |
23 чэрвеня 1990 | 27 жніўня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Украінская ССР з 24 жніўня 1991: Украіна |
16 ліпеня 1990 | 24 жніўня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Беларуская ССР з 19 верасня 1991: Рэспубліка Беларусь |
27 ліпеня 1990 | — | 26 снежня 1991[5] |
Туркменская ССР з 27 кастрычніка 1991: Туркменістан |
22 жніўня 1990 | 27 кастрычніка 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Армянская ССР з 24 жніўня 1990 : Рэспубліка Арменія |
— | 23 жніўня 1990 | 26 снежня 1991[5] |
Таджыкская ССР з 9 верасня 1991: Рэспубліка Таджыкістан |
24 жніўня 1990 | 9 верасня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Казахская ССР з 10 снежня 1991: Рэспубліка Казахстан |
25 кастрычніка 1990 | 16 снежня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Рэспубліка Кыргызстан[6] з 30 жніўня 1991: Рэспубліка Кыргызстан |
15 снежня 1990 | 31 жніўня 1991 | 26 снежня 1991[5] |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.