Панцюркізм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Панцюркізм — рух, які ўзнік у 1880-х гадах сярод інтэлігенцыі Азербайджана (на той момант частка Расійскай імперыі) і Асманскай імперыі, мэтай якога было культурна-палітычнае аб’яднанне ўсіх цюркскіх народаў[1]. Сярод даследчыкаў таксама можна сустрэць тэрмін Туранізм, які мае больш шырокае значэнне і распаўсюджваецца не толькі на цюркскія народы[2]. У пэўнай ступені, з’яўленне панцюркізма было адказам на развіццё панславізму і пангерманізму ў Еўропе і паўплывала на паніранізм у Азіі.