![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/KolchakOnTaymyr.jpg/640px-KolchakOnTaymyr.jpg&w=640&q=50)
Палярная экспедыцыя А. В. Калчака
From Wikipedia, the free encyclopedia
Паля́рная выратава́льная экспеды́цыя лейтэна́нта Калчака́ была падрыхтавана Імператарскай Акадэміяй навук для высвятлення лёсу груп Э. В. Толя і А. А. Бірулі, якія ўдзельнічалі ў Рускай палярнай экспедыцыі, і аказання ім дапамогі. Распрацаваў план прадпрыемства і кіраваў ім лейтэнант Імператарскага флота А. В. Калчак, які ўдзельнічаў у вандраванні Толя, будучы Вярхоўны кіраўнік Расіі і Вярхоўны галоўнакамандуючы Рускай арміяй. Таму па палітычных матывах пры савецкай уладзе гісторыя экспедыцыі радыкальна перакручвалася[1].
Палярная экспедыцыя лейтэнанта Калчака | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Лейтэнант А. В. Калчак | |||||||||||
| |||||||||||
Склад | |||||||||||
17 чалавек, у тым ліку
| |||||||||||
Маршрут | |||||||||||
![]() | |||||||||||
Дасягненні | |||||||||||
| |||||||||||
Страты | |||||||||||
без страт |
Апроч выканання ратавальных заданняў экспедыцыя правяла вялікую даследчыцкую працу: былі адкрыты і апісаны невядомыя да таго геаграфічныя аб’екты, удакладнены абрысы лініі берагоў, занесены ўдакладненні ў характарыстыку лёдаўтварэння. Кіраўнік экспедыцыі А. В. Калчак паводле вынікаў экспедыцыі быў узнагароджаны Канстанцінаўскім медалём і стаў чацвёртым з палярных вандроўнікаў, узнагароджаных гэтай ганаровай узнагародай, — пасля Ф. Нансена, Н. Нордэншэльда і М. Д. Юргенса (руск.) (бел..