Палеалогі
візантыйская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Палеало́гі (грэч. Παλαιολόγοι) — апошняя і найбольш даўгавечная дынастыя імператараў Візантыі, якая кіравала на працягу двух стагоддзяў — з часу выгнання Міхаілам VIII з Канстанцінопаля крыжакоў у 1261 годзе да ўзяцця Канстанцінопаля туркамі ў 1453 годзе.
Палеалогі | |
---|---|
| |
Краіна | Візантыйская імперыя |
Родапачынальны дом | Сама дынастыя не з'яўляецца адгалінаваннем якога-небудзь царскага дому, але сярод продкаў імператараў прысутнічаюць Камніны і Ангелы[1] |
Заснавальнік |
Першы вядомы прадстаўнік — Нікіфар Палеалог, Першы імператар — Міхаіл VIII Палеалог |
Апошні кіраўнік | Канстанцін XI Драгаш |
Год заснавання | XI стагоддзе |
Спыненне роду | Старэйшая лінія згасла ў 1502 годзе, прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[2] |
Зрушэнне | 1453 |
Нацыянальнасць | Грэкі |
Малодшыя лініі | Маркграфы Манферат (Палеалогі) |
Тытулы | |
Імператар Візантыі, |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Род вядомы з XI стагоддзя. Заснавальнік дынастыі — Міхаіл VIII Палеалог, былы імператар Нікейскай імперыі (1258—1261), які ў 1261 аднавіў заваяваную ў 1204 крыжакамі Візантыю. Асобныя Палеалогі дзялілі паўнату ўлады з прадстаўнікамі роду Кантакузінаў.
Маскоўскі князь Іван III ажаніўся з пляменніцай апошняга імператара Візантыі Канстанціна XI Драгаша — Зояй (Соф’яй) Палеалог. Гэтым ён, на думку часткі гісторыкаў, спрабаваў абгрунтаваць свае прэтэнзіі на духоўную і рэлігійную спадчыну Візантыі. Сведчаннем гэтаму з'яўляецца пачатак выкарыстання двухгаловага арла Палеалогаў у якасці герба Маскоўскага княства, а затым і Расіі.
Палеалогі па старэйшай мужчынскай лініі згаслі ў 1502 годзе пасля смерці Андрэя Палеалога, які аддаў (прадаў) свае правы на трон Візантыі Карлу VIII і Фердынанду II Арагонскаму. Прадстаўнікі іншых ліній жывуць дагэтуль[3]
Кіраванне Палеалогаў — перыяд палітычнага і гаспадарчага заняпаду імперыі, захопу (з пачатку 14 ст.) яе тэрыторыі туркамі-асманамі, якія ў маі 1453 узялі Канстанцінопаль, забілі Канстанціна XI і спынілі існаванне Візантыі[4]. У той жа час з кіраваннем Палеалогаў звязаны апошні ўздым візантыйскага мастацтва, вядомы як палеалогаўскае адраджэнне.