Падгорная (Баранавіцкі раён)
Баранавіцкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Баранавіцкі раён From Wikipedia, the free encyclopedia
Падго́рная[1] (трансліт.: Padhornaja, руск.: Подгорная) — вёска ў Беларусі, у Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Падгорнаўскага сельсавета.
Вёска
Падгорная
| ||||||||||||||||||||||
Размешчана за 43 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст, на правым беразе ракі Лахазва.
Адпачатная назва вёскі - Гавінавічы, адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Ga-vin'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Ga- i Vin-.
У пісьмовых крыніцах сустракаецца з сярэдзіны XVI стагоддзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1817 годзе пабудавана царква Святога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагоддзя працавала школа граматы.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі.
З 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета ў Быценскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 4 кастрычніка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.
10 жніўня 1942 года ў вёсцы адбыўся бой паміж беларускімі партызанамі і жаўнерамі Беларускага корпуса самааховы, у выніку якога атрад апошніх быў разбіты.
30 ліпеня 1964 года вёска Гавінавічы атрымала назву Падгорная[2].
Працуюць выканкам сельсавета, сядзіба калгаса, майстэрні па рамонце сельскагападарчай тэхнікі, ветэрынарны ўчастак, Дом быту, сярэдняя школа (з 1986 года дзейнічае музей працоўнай і баявой славы), Дом культуры (працуе хор народнай песні, якому ў 1972 годзе прысвоена ганаровае званне народны), бібліятэка, бальніца, аддзяленне сувязі, 3 магазіны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.