Пагранічны сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паграні́чны сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. пасёлак) Пагранічны.
Пагранічны сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Бераставіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Пагранічны |
Дата ўтварэння | 5 кастрычніка 2007 |
Насельніцтва (2009) | 2 884 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 1511 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
17 сакавіка 1978 года рабочы пасёлак Бераставіца перайменаваны ў Пагранічны, Цецяроўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў склад новаўтворанага Пагранічнага пассавета. 25 верасня 2003 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Кватарскага сельсавета (вёскі Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Ятаўты, хутар Франкова)[1]. 5 кастрычніка 2007 года Пагранічны пассавет рэарганізаваны ў Пагранічны сельсавет[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2884 чалавекі[3], з іх 82,1 % — беларусы, 9,1 % — палякі, 5,8 % — рускія[4].