From Wikipedia, the free encyclopedia
Паве́рхневыя во́ды[1] — воды сушы, якія пастаянна або часова знаходзяцца на зямной паверхні ў форме розных водных аб’ектаў у вадкім (вадацёкі, вадаёмы, азёры, вадасховішчы, балоты) і цвёрдым (ледавікі, снежнае покрыва) стане. Разам з падземнымі водамі і вільгаццю атмасферы складаюць водныя рэсурсы[1].
Згодна з Правіламі[крыніца?] аховы паверхневых вод ад забруджання канцэнтрацыя шкодных рэчываў не павінна перавышаць 0,25 мг/л для вадаёмаў гаспадарча-пітнога значэння і 0,75 мг/л для вадаёмаў рыбагаспадарчага значэння.