Ота Юльевіч Шміт
From Wikipedia, the free encyclopedia
О́та Ю́льевіч Шміт (18 (30) верасня 1891, Магілёў — 7 верасня 1956) — савецкі матэматык, астраном, даследчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 года (сябра Украінскай Акадэміі навук з 1934, член-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык кафедры вышэйшай алгебры (1929—1949) фізіка-матэматычнага факультэта / механіка-матэматычнага факультэта МДУ. У 1930—1934 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.
Ота Юльевіч Шміт | |
---|---|
руск.: Отто Юльевич Шмидт | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Отто-Фридрихъ-Юліусъ Юльевичъ Шмидтъ |
Род дзейнасці | астраном, матэматык, падарожнік-даследчык, палітык, выкладчык універсітэта, фізік, дзяржаўны дзеяч, псіхааналітык, геафізік, географ, падарожнік |
Дата нараджэння | 18 (30) верасня 1891[1] ці 30 верасня 1891(1891-09-30)[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1956(1956-09-07)[3][4][…] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Vera Schmidt[d] |
Дзеці | Vladimir Schmidt[d] і Sigurd Ottovich Schmidt[d] |
Месца працы |
|
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Аўтар прац па вышэйшай алгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).
З 28 лютага 1939 года па 24 сакавіка 1942 года быў віцэ-прэзідэнтам АН СССР.
Продкі Ота Шміта па бацькоўскай лініі паходзяць з немцаў-каланістаў, якія перабраліся ў Латвію ў ІІ пал. 18 стагоддзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.
Ота Шміт з’яўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расійскага гісторыка.