From Wikipedia, the free encyclopedia
О́рдэн Суво́рава — савецкая ўзнагарода часоў Вялікай Айчыннай вайны. Заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 ліпеня 1942 года, адначасова з ордэнамі Кутузава і Аляксандра Неўскага. Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі. Таксама ўзнагароджваліся вайсковыя часці.
Ордэн Суворава | |||
---|---|---|---|
I ступені | |||
|
|||
II ступені | |||
|
|||
III ступені | |||
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | ордэн | ||
Каму ўручаецца | камандзіры Чырвонай Арміі і армій саюзнікаў СССР | ||
Падставы ўзнагароджання | выбітныя поспехі ў справе кіравання войскамі | ||
Дата заснавання | 29 ліпеня 1942 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 28 студзеня 1943 | ||
Колькасць |
7267 I ступень: 391, II ступень: 2863, III ступень: 4012 [1] |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | I ступень: Ордэн Чырвонага Сцяга, II ступень: Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені, III ступень: Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені | ||
Малодшая | I ступень: Ордэн Ушакова I ступені, II ступень: Ордэн Ушакова II ступені, III ступень: Ордэн Кутузава III ступені | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ордэнам Суворава ўзнагароджваліся камандзіры Чырвонай Арміі за выдатныя поспехі ў справе кіравання войскамі, выдатную арганізацыю баявых аперацый і праяўленыя пры гэтым рашучасць і настойлівасць у іх правядзенні, у выніку чаго была дасягнута перамога ў баях за Радзіму ў Айчыннай вайне.
Узнагароджанне ордэнам Суворава ажыццяўлялася Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Ордэн Суворава складаўся з трох ступеняў: I, II, і III ступені. Вышэйшай ступенню ордэна з'яўлялася I ступень.
Ордэнам Суворава I ступені ўзнагароджваліся камандуючыя франтамі і арміямі, іх намеснікі, начальнікі штабоў, начальнікаў аператыўных упраўленняў і аператыўных аддзелаў і начальнікі родаў войскаў (артылерыі, паветраных сіл, бранятанкавых і мінамётных) франтоў і армій:
Ордэнам Суворава II ступені ўзнагароджваліся камандзіры карпусоў, дывізій і брыгад, іх намеснікі і начальнікі штабоў:
Ордэнам Суворава III ступені ўзнагароджваліся камандзіры палкоў, батальёнаў і начальнікаў штабоў палкоў. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 лютага 1943 года (артыкул 4) ўстаноўлена (у дадатак да статуту ордэна Суворава), што ордэнам Суворава III ступені могуць таксама узнагароджвацца камандзіры рот:
Ордэн Суворава носіцца на правым баку грудзі. Ордэн Суворава I ступені размяшчаецца перад іншымі ордэнамі, насімымі на правым баку грудзей, ордэн Суворава II ступені размяшчаецца пасля ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені, а ордэн Суворава III ступені размяшчаецца пасля ордэна Багдана Хмяльніцкага II ступені.
Знак ордэна Суворава I ступені ўяўляе сабой плацінавую выпуклую пяціканцовую зорку, паверхня якой выканана ў выглядзе разбежных прамянёў. У сярэдзіне зоркі, у абадку, залаты круг, пакрыты цёмна-шэрай эмаллю з чырвонай эмалевай палоскай у верхняй частцы круга і чырвонай эмалевай зорачкай у сярэдзіне верхняга прамяня зоркі, з надпісам у верхняй частцы па акружнасці залатымі літарамі «АЛЯКСАНДР СУВОРАЎ». Ніжняя частка круга абрамлена залатым лаўра-дубовым вянком. У цэнтры круга размешчана накладная залатая паліраваная пагрудная рэльефная выява Суворава (з гравюры 1818 года працы мастака Уткіна Н. І.).
Надпіс «АЛЯКСАНДР СУВОРАЎ» на ордэны II і III ступені выконваецца чырвонай эмаллю. Эмалевая чырвоная зорачка ў верхнім промні зоркі ў ордэна другой і трэцяй ступені адсутнічае.
Ордэн Суворава I ступені вырабляецца з плаціны, з залатым колам па цэнтру. Памер ордэна паміж супрацьлеглымі вяршынямі зоркі — 56 мм. Плацінавага ўтрымання ў ордэне першай ступені — 28,995 г, залатога — 8,84 г, срэбнага — 9,2 г. Агульная вага ордэна — 41,8±1,8 г
Знак ордэна Суворава II ступені вырабляецца з золата. Круг у сярэдзіне зоркі, малюнак Суворава і вянок вырабляюцца з срэбра. Залатога ўтрымання ў ордэне другой ступені — 23,098 г, срэбнага — 12,22 г. Агульная вага ордэна — 29,2±1,5 г.
Знак ордэна Суворава III ступені вырабляецца цалкам з срэбра. Срэбны круг, размешчаны ў сярэдзіне зоркі, рэльефная выява Суворава і лаўра-дубовы вянок унізе круга на ордэне вырабляюцца аксідзіраванымі. Срэбнага ўтрымання ў ордэне трэцяй ступені — 22,88 г. Агульная вага ордэна — 25,3±1,5 г.
Другая і трэцяя ступень ордэна вырабляюцца паменшанага памеру — 49 мм паміж супрацьлеглымі вяршынямі зоркі.
На адваротным баку знак мае наразны штыфт з гайкай для прымацавання ордэна да адзежы.
Стужка да ордэна шаўковая муаравая зялёнага колеру, з падоўжнымі палоскамі аранжавага колеру:
Шырыня стужкі — 24 мм.
Ордэн Суворава — першы ордэн СССР, які меў тры ступені. Ён займаў вышэйшую прыступку ў іерархіі палкаводчых ордэнаў. Ордэн Суворава заснаваны адначасова з ордэнам Кутузава, які меў тады дзве ступені, ордэнам Аляксандра Неўскага, які меў адну ступень. Ордэн меў ярка выражаны «наступальны» характар, што відаць з статута, і ўручаўся камандзірам частак і злучэнняў. Часам за тую ж аперацыю, за якую камандзір падраздзялення атрымліваў ордэн Суворава, начальнік штаба гэтага ж падраздзялення мог атрымаць ордэн Кутузава той жа ступені. Для прыкладу можна прывесці выпадак, калі камандуючы Паўночна-Каўказскім фронтам генерал-палкоўнік Пятроў І. Я. за аперацыю па поўным вызваленні ад фашыстаў Кубані і Таманскага паўвострава ў кастрычніку 1943 года атрымаў званне генерал арміі і ордэн Суворава I ступені. Начальнік штаба Паўночна-Каўказскага фронта генерал-маёр Ласкін І. А. за тую ж аперацыю атрымаў званне генерал-лейтэнант і ордэн Кутузава I ступені.
Рашэнне аб заснаванні ордэнаў спецыяльна для ўзнагароджання ваеначальнікаў было прынята ў чэрвені 1942 года, у дні цяжкіх баёў на поўдні СССР, калі Савецкія войскі пад ударамі немцаў адкочваліся да Дону і Волгі, а абложаны Севастопаль ужо быў асуджаны. Утварэнне зноў створаных «палкаводчых» ордэнаў адбылося на наступны дзень пасля падпісання вядомага загада Вярхоўнага Галоўнакамандуючага № 227 ад 28 ліпеня 1942 года «Ні кроку назад!» Будучыя поспехі камандзіраў Чырвонай Арміі неабходна было заахвочваць. Таму вырашылі адысці ад традыцыйнай для СССР сістэмы ўзнагароджання, па якой любым ордэнам мог быць узнагароджаны любы прадстаўлены да ўзнагароды: чырвонаармеец, камандзір, маршал або грамадзянскі чалавек. Па задуме новыя ордэны можна было атрымаць, толькі займаючы адпаведную пасаду. Першапачаткова як спрошчаны варыянт прапаноўвалася для гэтых мэтаў заснаваць ордэн Чырвонага Сцяга з мячамі. Былі і іншыя варыянты, але ў выніку вырашылі даць новым ордэнаў імёны вялікіх палкаводцаў.
Аўтарам праекта ордэна Суворава стаў архітэктар Цэнтральнага ваенна-праектнага інстытута Пётр Скокан. Праект Скокана быў зацверджаны прыёмнай камісіяй 21 ліпеня 1942 года. Па прапанове спецыялістаў Манетнага Двара, у першапачатковы праект былі ўнесены некаторыя змены. Знакі другой і трэцяй ступені паменшылі на 7 мм у параўнанні з першай ступенню, а на верхнім промні першай ступені змясцілі чырвоную эмалевую зорачку. Гэтыя змены былі ўзаконеныя Указам ад 30 верасня 1942 года.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Суворава I ступені адбылося згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 студзеня 1943 года. Гэтым Указам за ўмелае і мужнае кіраўніцтва баявымі аперацыямі і за дасягнутыя ў выніку гэтых аперацый поспехі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ордэнам Суворава I ступені былі ўзнагароджаны 23 чалавекі з ліку генералаў і маршалаў. У ліку ўзнагароджаных былі прадстаўнікі Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання Маршал Савецкага Саюза Жукаў Г. К. (знак ордэна № 1), генерал арміі Васілеўскі А. М. (знак ордэна № 2), маршал артылерыі Воранаў М. М. (знак ордэна № 3). Таксама былі ўзнагароджаны камандуючы Волхаўскім фронтам генерал арміі Мерацкоў К. А., камандуючы Паўднёва-Заходнім фронтам генерал-палкоўнік Ватуцін М. Ф., камандуючы Ленінградскім фронтам генерал-палкоўнік Говараў Л. А., камандуючы Варонежскім фронтам генерал-палкоўнік Голікаў П. І., камандуючы Сталінградскім фронтам генерал-палкоўнік Яроменка А. І., камандуючы Данскім фронтам генерал-палкоўнік Ракасоўскі К. К., камандуючы Паўднёвым фронтам генерал-лейтэнант Маліноўскі Р. Я.; камандуючыя арміямі генерал-лейтэнанты Батаў П. І., Кузняцоў В. І., Лелюшэнка. Дз. Д., Масленнікаў І. І., Маскаленка К. С., Папоў М. М., Рыбалка П. С., Талбухін Ф. І., Чысцякоў І. М., Чуйкоў В. І., Шумілаў М. С. і іншыя.
Першае ўзнагароджанне ордэнам Суворава II ступені адбылося згодна з Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 снежня 1942 года. Гэтым Указам быў узнагароджаны камандзір 24-га танкавага корпуса Паўночна-Заходняга фронту генерал-маёр Баданаў В. М. за правядзенне глыбокага рэйду па тылах праціўніка з разгромам буйнога аэрадрома каля станцыі Тацінская, з якога немцы ажыццяўлялі забеспячэнне групоўкі генерала Паўлюса, акружанага пад Сталінградам[2].
Першым кавалерам ордэна Суворава III ступені стаў 3 лютага 1943 года маёр Гаранін З.Н за нанясенне, пры ўмелым выкарыстанні тактычнага вопыту, вялікага ўрону праўзыходным сілам праціўніка.
У ліку замежных кавалераў ордэна Суворава I ступені[3]:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.