![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Obi_Wan_Kenobi_series_logo_simplified.svg/langbe-640px-Obi_Wan_Kenobi_series_logo_simplified.svg.png&w=640&q=50)
Обі-Ван Кенобі (тэлесерыял)
тэлесерыял / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Обі-Ван Кено́бі» (англ.: Obi-Wan Kenobi) — амерыканскі міні-серыял, створаны для стрымінгавага сэрвіса Disney+[en] і прысвечаны аднайменнаму персанажу сусвету «Зорных войнаў». Рэжысёрам серыяла выступіла Дэбара Чоў[en], шоуранерам стаў Джобі Харальд[en]. Юэн Мак-Грэгар выступіў у якасці выканаўчага прадзюсара серыяла і вярнуўся да ролі Обі-Вана Кенобі. Хейдэн Крыстэнсен[en], Джоэл Эдгертан[en] і Боні Піс[en] таксама вярнуліся да сваіх роляў з кінасерыі.
Обі-Ван Кенобі | |
---|---|
англ.: Obi-Wan Kenobi | |
![]() | |
Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачанні[d] і навуковая фантастыка |
Заснавана на | Зорныя войны |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Кампазітар | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 1 |
Колькасць серый | 6 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Кэтлін Кенэдзі[d], Юэн Макгрэгар, Michelle Rejwan[d] і Joby Harold[d] |
Аператар | |
Месца здымак | Лос-Анджэлес |
Працягласць серыі | 44,5 ± 9 хв. |
Студыя | Lucasfilm[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Disney+[d] |
На экранах | 27 мая 2022 — 22 чэрвеня 2022 |
Храналогія | |
Перад гэтым ідзе | Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў |
Спасылкі | |
disneyplus.com/en/series… | |
IMDb | ID 8466564 |
![]() |
Гісторыя разгортваецца праз дзесяць гадоў пасля падзей фільма «Зорныя войны. Эпізод III: Помста сітхаў».
Першапачаткова праект распрацоўваўся ў якасці поўнаметражнага спін-офа, які павінен быў зрэжысіраваць Стывен Долдры[en] па сцэнарыі Хусейна Аміні[en], аднак пасля касавага правалу фільма «Хан Сола. Зорныя войны: Гісторыі» (2018) праект пра Обі-Вана быў перапрацаваны ў міні-серыял. Удзел Мак-Грэгара быў пацверджаны ў жніўні 2019 года, а праз два месяцы Дэбара Чоў атрымала рэжысёрскае крэсла. Вытворчасць мусіла пачацца ў ліпені 2020 года, аднак за паўгады да прызначанага тэрміну была пастаўлена на паўзу, паколькі кіраўніцтва Lucasfilm[en] засталося незадаволена сцэнарыямі эпізодаў. У красавіку 2020 года сцэнарыст Джобі Харальд быў наняты для перапісвання сцэнарыя, а ў сакавіку 2021 года было абвешчана пра папаўненне акцёрскага складу. Здымкі з выкарыстаннем тэхналогіі відэасцяны[en] StageCraft[en] пачаліся ў маі ў Лос-Анджэлесе і завяршыліся ў верасні. Кампазітар фільмаў пра «Зорныя войны» Джон Уільямс напісаў загалоўную тэму для серыяла, у той час як асноўны саўндтрэк напісала Наталі Холт[en], стаўшы такім чынам першай жанчынай-кампазітарам, прыняўшым удзел у працы над ігравымі праектамі па матывах «Зорных войнаў».
Прэм’ера першых двух эпізодаў серыяла «Обі-Ван Кенобі» адбылася 27 мая 2022 года. Серыял складаецца з шасці эпізодаў і завяршыўся 22 чэрвеня 2022 года.